9
рышаўскае і Мсціжскае Евангеллі (ХІІІ – ХІV ст ст.), Ваўкавы-
скае Евангелле (ХVІ ст.). Асобны жанр рукапіснай кнігі склада л і
летапісы – пагадовая форма апісання падзей. На тэрыторыі Бела-
русі летапісы вядомыя ад часоў Полацкага княства. Асаблівай па-
пулярнасцю карысталіся «Аповесць мінулых часоў» (Кіеў, ХІІ ст.)
і «Галіцка-Валынскі летапіс» (ХІІІ ст.). Беларуска-літоўскія летапі-
сы складаліся на старабеларускай мове на тэрыторыі этнічнай
Беларусі і ў Вільні: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» (ХV ст.),
«Беларуска-літоўскі летапіс» (1446), «Хроніка Вялікага княства
Літоўскага і Жамойцкага» (ХVІ ст.), «Хроніка Быхаўца» (ХVІ ст.).
У ВКЛ рукапісная кніга праіснавала да канца ХVІІІ ст.
У ХІІ ст. у Полацкім княстве сфарма валася самабытная школа
дойлідства, для якой характэрным было з’яўленне храмаў вежапа-
добнай канструкцыі, муроўка з плінфы метадам «схаваных радоў»,
крыжова-купальны храм і цэнтрычнасць кампазіцыі (Сафійскі сабор,
Спаса-Еўфрасінеўская царква, Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы і
сабор Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, царква Дабра-
вешчання ў Віцебску). Самабытная архітэктурная шк о ла склалася ў
ХІІ ст. і ў Гродне. Адметнасці Гродзенскай школы: планав асць струк-
туры, цагляная роўнарадавая муроўка, дэкор фасадаў з шліфаваных
валуноў і пліт, выкарыстанне галаснік оў у сценах і скляпеннях, маёлі-
кавых пліт на падлозе (Барысаглебск ая (Каложская) царкв а, Ніжняя і
Прачысценская цэрквы, княжацкі палац).
Уну траныя сцены храмаў, апсіды, слупы і скляпенні былі раз-
малёваныя фрэскамі (фарба па сухой тынкоўцы). Тэматыкай такіх
роспісаў служылі канкрэтныя эпізоды і сюжэты паводле Старога і
Новага Запаветаў, выявы Святой Тройцы, Ісуса Хрыста, Багаро-
дзіцы, Апосталаў, хрысціянскіх святых. Найбольш папулярнымі сю-
жэтамі былі «Еўхарыстыя» (Сафійскі і Спаса-Прэабражэнскі са-
боры ў Полацку), «Распяцце» (Пятніцкая і Спаская цэрквы ў По-
лацку), «Стрэчанне», «Благавешчанне», інш.
У сувязі з пашыр эннем сферы выкарыстання гліны, дрэва, ка-
меня, а таксама асваеннем спецыфікі апрацоўкі (гравіроўка, ча-
канка, зярненне, пазалота, чарненне) металаў, шкла, бурштыну раз-
віваецца рамесніцтва і ўзрастае патрэба ў дэкарацыі прадметаў
побыту, жылля, упрыгожванняў. У якасці такіх прадметаў служылі
крыжы, падсвечнікі, рытуальны і свецкі посуд, царскія вароты, зва-
ны, абклады кніг і абразоў, кафля, а таксама розныя ўпрыгожванні:
падвескі, бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, пацеркі, абярэгі. У ХІІІ
ст. былі вядомыя такія рамёствы, як кераміка, разьба па дрэве,
кавальства, шкларобства, злотніцтва, ліцейная справа.