29
3. Выяўленчае мастацтва. Іканапіс Беларусі ХVІ –ХVІІІ стст.
4. Палацава-паркавая культура.
5. Тэатральная культура і музыка.
6. Навука і адукацыя.
Аб’яднанне дзвюх дзяржаваў – ВКЛ і Кароны Польскай – у
федэратыўную Рэч Паспалітую для беларус кай культуры мела як
станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. З аднаго боку, развіццё бела-
рускай культуры праходзіць у кантэксце новых ідэй, плыняў, кірун-
каў, стыляў, якія былі выкліканы заходнееўрапейскімі культурнымі
працэсамі (Р энесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя), з другога,
перамяшчэнне культурнага і навуковага цэнт ру з Вільні ў Кракаў,
што мела месца ў папяр эднія стагоддзі, у далейшым спрыяла пе-
раўтварэнню ВКЛ у правінцыю РП і стварала падставы дамінацыі
польскага палітычнага і этнічнага фактару (польская мова і літара-
тура, актывізацыя каталіцтва і лацінізацыя). Апошняе абмяжоўва-
ла натуральныя працэсы развіцця беларус кай нацыянальнай куль-
туры. Згаданы перыяд характ арызуецца развіццём культуры баро-
ка, якое праходзіць у Беларусі праз тры стадыі: ранняе (канец ХVІ –
пер. пал. ХVІІ ст.: касцёлы езуітаў у Нясвіжы і Гродне і дамінікан-
цаў у Стоўбцах, Багаяўленскі сабор у Магілёве), сталае (2-я пал.
ХVІІ – 1730-я гг.: Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бер-
нардзінак і езуітаў у Мінску), позняе альбо віленскае (1730 – 1780-я
гг.: Сафійскі сабор у Полацку, царква ў Беразьвеччы, касцёлы кар-
мелітаў у Глыбокім, францысканцаў у Гродне і Гальшанах). Для
беларускага барока характэрны сінтэз заходнееўрапейскіх уплы-
ваў з візантыйскімі і мясцовымі старажытнабеларускімі традыцы-
ямі. Уласцівыя рысы культуры барока найбольш выразна праяўля-
ліся ў архітэктуры, якая была матэрыяльнай базай барока: дына-
мічнасць кампазіцыі, кантрасты (маштабаў, фарбаў, рытмаў, ма-
тэрыялаў), гармонія колераў, светаценевых эфектаў, танальнасці,
дэкору, крывалінейнасць абрыс аў, ілюзія бязмежнасці прасторы.
Для выяўленчага мастацтва часоў барока найбольш харак-
тэрнай з’явай быў сармацкі партрэт, які адлюстроўваў пераважна
вобраз воіна (рыцарскі партрэт) альбо прадстаўніка знатнага і ба-
гатага роду (парадны партрэт): «Партрэт Юры Радзівіла», «Парт-
рэт Міхаіла Барысавіча», «Партрэт К.Весялоўскага», «Партрэт
Еўфрасінні Тышкевіч». Разнавіднасцю сармацкага партрэта былі
пахавальныя партрэты – жывапісная пластычная выява (скульпту-
ра) нябожчыка з адпаведнай атрыбутыкай. У плане кампазіцыі
сармацкі партрэт меў звычайна тры асноўныя элементы: выява