46
тэкі і распаўсюджвалі беларускія газеты і часопісы (у міжваенным
часе ў польскай дзяржаве ўбачылі свет 233 выданні на беларускай
мове, з іх 221 выйшлі ў Вільні), праводзілі агітацыйныя кампаніі за
адкрыццё школ на роднай мове. Асаблівую ўвагу пры разглядзе
тэмы неабходна звярнуць на ўмовы дзейнасці мясцовых актыві-
стаў, масавы ўздым нацыянальных настрояў сярод насельніцтва.
Напрыклад, актывісты ТБШ і іншых арганізацый сабралі ў 1924-
1925 гг. каля 16 тыс. дэкларацый на адкрыццё 412 беларускіх школ.
Але патрабаванні беларускага насельніцтва груба ігнараваліся дзяр-
жаўнымі ўладамі, а мясцовыя дзеячы жорстка пераследаваліся
паліцыяй. Адмоўна ўплывала на беларускую культурна-асветніц-
кую працу палітычная дзейнасць КПЗБ (Камуністычная Партыя
Заходняй Беларусі), якая вяла да расколу нацыянальнага руху.
Важнымі асяродкамі нацыянальнай культуры з’яўляліся бе-
ларускія гімназіі ў Вільні, Наваградку, Клецку і Радашковічах, якія
рыхтавалі кадры нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Такія гімназіі
адчувалі моцны ціск з бок у ўладаў. Радашковіцкая і Клецк ая гімназіі
былі зачынены, а Віленская і Наваградская пераўтвораны ў філіі
польскіх гімназій. Так, мэтанакіравана праводзілася палітыка на
поўнае знішчэнне беларускага школьніцтва. У выніку ў 1930-я гады
сярод студэнтаў Віленскага універсітэта колькасць беларусаў не
перавышала 2 %. У 1937 г. д зейнічалі толькі 5 ут раквістычных
(двухмоўных) дзяржаўных школаў, а яшчэ ў 44 польскіх школах
беларус кая мова выкладалася як прадмет.
Палітычная сітуацыя аказвала моцны ўплыў на творчасць
пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Іх творы прасякнуты матывамі
нацыянальнага адраджэння і вызваленчай барацьбы (М.Танк, П.Пя-
страк, А.Салагуб, М.Васілёк, М.Машара, Н.Тарас, В.Таўлай,
П.Граніт і інш.). Большасць з вышэйназваных аўтараў належала
да грамадоўскага лагеру (ад назвы Беларускай Сялянска-Работ-
ніцкай Грамады – сама масавай беларускай палітычнай арганіза-
цыі ў ІІ Рэчы Паспалітай). Вялікую ўвагу надавала БСРГ сацы-
яльна-класавым праблемам, знаходзілася пад моцным уплывам
КПЗБ. Прадстаўнікі другой плыні літаратуры Заходняй Беларусі
адмоўна ставіліся да камунізму, бачылі выратаванне Беларусі толькі
ў нацыянальным адраджэнні і хрысціянскіх ідэях. Да іх ліку нале-
жыць аднесці Н.Арсенневу, А.Зязюлю, К.Сваяка, В.Адважнага,
М.Краўцова, А.Гаруна.
Вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаўся Бела-
рускі народны хор пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. На опернай сцэне
бліскуча выступаў спявак М.Забэйда-Суміцкі. У Вільні зграмадзі-