35
праваслаўнай царквы і дзяржаўнай школы. Адмоўным фактарам у
развіцці белар уск ай нацыі стала пашырэнне стэрэатыпу, пав о дле як ога
беларусы праваслаўнага веравызнання атаясамляліся з рускімі, а
беларусы-каталікі – з палякамі. Адначасова вялікая частка прад-
стаўнік оў шляхецкіх элітаў і ка таліцкага духа венства Беларусі атая-
самляла сябе з польскай культурай і праводзіла палітыку паланіза-
цыі. Але менавіта ў дадзены храналагічны перыяд, дзякуючы нама-
ганням прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, выпрацоўв аецца бела-
руская нацыянальная ідэя, адраджаецца літаратура на мове карэн-
нага насельніцтва, ствараецца навуковае беларусазнаўства. Так, на-
вук оўцы Віленскага універсітэта М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Анацэвіч
адкрываюць для сучаснікаў найбагацейшы пласт старабеларускай
кніжнасці з эпохі Францыска Скарыны, што значна паўплывала на
працэс усведамлення ку льтурнай самабытнасці беларускай інтэлі-
генцыі і дало шт уршок для вызначэння беларускай нацыянальнай
ідэі. У першай палове ХІХ ст. З.Даленга-Хадакоўскі, Я.Чачот,
П.Шпілеўскі, А.Кіркор, бра ты Яўстах і Канстанцін Тышкевічы, І.На-
совіч і інш. даследчыкі сабралі багаты факталагічны матэрыял з
этнаграфіі, міфалогіі, фальклору і мовы карэннага этнас у. Беларуса-
знаўства бурна развіваецца і ў другой палове ХІХ ст. Да вывучэння
традыцыйнай культуры, звычаяў, абрадаў і мовы далучаюцца дзе-
сяткі даследчыкаў: М.Дзмітрыеў, А.Семянткоўскі, П.Шэйн, Е.Ра-
манаў, М.Доўнар-За по льскі, М.Янчук, А.Багдановіч , М.Нікіфароўскі,
М.Федароўскі. Сапраўднай вяршыняй у развіцці беларусазнаўства
ў дарэвалюцыйны перыяд стала фундаментальная праца Яўхіма
Карскага «Беларусы. Язык белорусского народа». Важным выні-
кам развіцця этнаграфіі, фалькларыстыкі і мовазнаўств а стала нав у-
ковае абгрунтаванне ідэі культурнай самабытнасці народу, доказ са-
мастойнасці беларускай мовы. Канцэпцыю нацыянальнай гісторыі
абгрунтаваў выдатны гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі.
Істотным эт апам у працэсе развіцця нацыянальнай культуры
стала адраджэнне літаратуры на беларускай мове: ананімныя вер-
шаваныя творы, П.Багрым, Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сы-
ракомля. У другой палове ХІХ ст. да беларус кай мовы звярнуліся
А.Абуховіч-Бандынэлі, В.Савіч-Заблоцкі, Я.Не слухоўскі, А.Гуры-
новіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец) і інш. У 1863 г. К.Каліноўскі –
рэвалюцыянер-дэмакрат – заклікае сялян на старонках «Мужыц-
кай праўды» падтрымаць паўстанне супраць царскай улады, тым
самым сцвярджаючы веру ў сілу народа і яго права на лепшую
долю: перспектывы бачыліся ў адраджэнні ВКЛ у складзе РП. У
1884 г. група беларускіх народнікаў у Пецярбургу выдавала часопіс