па
імені бабкі (Верына, Марыліна), 9) жонка па імені
мужа (Паўлючыха, Тодарыха; Паўлюкова, Тодарава;
Паўлюшча, Тадорша), 10) муж па імені жонкі (МарылІн,
Верын), 11) сын па мянушцы бацькі (Мароз: Марозік,
Марозчык, Маразёнак, Маразюк, Маразяня, Марозаў),
12) дачка ша мянушцы бацькі (Маразянка, Марозішка,
Марозава), 13) сын па мянушцы маткі (Ступа: Ступін,
Ступёнак), 14) дачка па мянушцы маткІ (СтупІна),
15) унук па мяпушды дзеда (Каваль: Кавалёк, Кавалёў),
16) умучка па мянушцы дзеда (Кавалёва), 17) унук па
мянушцы
бабкі (Лякотка: Лякотчын), 18) унучка па мя-
нушды баібкі (Лякотчына), 19) муж па мянушцы жонкі
(Картавая: Картавай, Картавы), 20) жонка па мянушцы
мужа (Мянёк: Мяньчыха, Мянькова), 21) сын па бытаво-
му ІменІ маткі, утворанаму ад імені яе мужа (Паўлючы-
ха: Паўлючышын; Тодарыха: Тодарышын), 22) дачка па
такім жа іменІ (Паўлючышына, Тодарышына), 23) унук
па
такім жа імені дзеда (Паўлючышын, Тодарышын),
24) унучка па такім жа імені бабкі (Паўлючышына, То-
дарышына),
25) сын па бытавому Імені маткі, утворанаму
ад мянушкі яе мужа (Мяньчыха: Мяньчышын), 26) дачка
па
такім жа іменІ (Мяньчышына), 27) упук па такім жа
імені
бабкІ (Мяньчышын), 28) унучка па такім жа іменІ
бабкі (Мяньчышына), 29) асоба мужчынскага полу па
прозвішчу (Вашына:
Вашынчык,
Вашынаў;
Іваноў: Іван,
Іванчык), 30) асоба жаночага полу па проэвішчу (Вашы-
нішка, Вашынянка, Вашынава; Іванянка).
У помніках
XVI—XVIII
стст. элементы размоўна-бы-
тавых найменняў шырока выкарыстоўваліся для ідэнты-
фікацыІ
канкрэтнай асобы. Амаль усе з трыццаці пера-
лічаных бытавых пазваў асобы адлюстрава'ны ў помніках
і
ў сучасных беларускіх прозвішчах.
Сучасныя
трохступенчатыя афіцыйна-юрыдычныя най-
менні:
«імя : імя па бацьку : прозвішча» склаліся паступо-
ва. У першай палавіне XVI ст. (па матэрыялах Ухвалы
1528 г.) трохслоўныя найменні складалі толькі 1,3% ад
усіх
зарэгістраіваных, на долю двухслоўных прыпадала
98,7%; у другой палавіне XVI ст. (тта матэрыялах Попісу
1567 г.) трохслоўныя найменні ўжо складалі 18,73%,
двух-
слоўныя
—•
81,26); а ў сярэдзіне
XVII
ст. (па матэрыялах
«Сметной кннгн г. Внтебска» 1655 г.) трохслоўныя —
32,4%, двухслоўныя — 67,6%. Спарадычна ўжываліся
і
чатырохслоўныя найменнІ.
323