Гродна, 2004. — 14 с.
Абавязак кожнага адукаванага чалавека – ведаць дзяржаўную мову той
краіны, у якой ён жыве. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь надала
дзяржаўны статус дзвюм мовам – беларускай і рускай, а Канцэпцыя
моўнай адукацыі паставіла задачу – перайсці ад змешанага тыпу
індывідуальнага двухмоўя да фарміравання двухмоўя нарматыўнага,
адносна чытача, дзе ў ролі дамінантнага механізма выступае родная
мова. Асноўная мэта моўнай адукацыі на сённяшнім этапе заключаецца
ў тым, каб мова была не столькі прадметам навучання, колькі
дзейсным сродкам фарміравання асобы. Беларуская мова дапамагае
лёгка і дакладна ўспрымаць змест чужога выказвання, свабодна
гаварыць па-беларуску, складаць афіцыйныя паперы, граматна пісаць,
вусна і пісьмова выказваць уласныя думкі ў залежнасці ад сферы і
задачы моўных зносін. Рабочая праграма распрацавана на падставе
тыпавой праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.