Мінск: Выд-ва БДУ, 1976. — 464 с.
У зборнік уваходзяць лепшыя ўзоры лірычнай народнай паэзіі ў
сучасных запісах (песні аб каханні, аб сямейным жыцці, пра службу ў
войску і інш.). Пры складанні зборніка ўлічваліся перш за ўсё
высокія ідэйна-мастацкія вартасці твораў, якія раскрываюць багаты і
цудоўны духоўны свет народа-працаўніка. Адрасуецца філолагам,
літаратарам, дзеячам мастацтва і ўсім, хто цікавіцца скарбамі і
каштоўнасцямі беларускай нацыянальнай культуры.