Вучэбна–метадычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных
факультэтаў. – Віцебск: УА "ВДУ імя П.М. Машэрава", 2001. – 60 с.
У дапаможніку пададзены пытанні для абмеркавання і практыкаванні па
асноўных тэмах сінтаксісу словазлучэння, простага і складанага
сказа. Пытанні па тэорыі арыентуюць студэнтаў на засваенне
складаных сінтаксічных з’яў на аснове лекцый выкладчыка і
рэкамендуемай вучэбнай літаратуры. Прапануемая сістэма пісьмовых
практыкаванняў прадугледжвае паэтапнасць навучання, строгую
паслядоўнасць у працы над тэарэтычным матэрыялам. Заданні
арыентуюць студэнта на самастойны аналіз моўных фактаў і могуць
быць выкананы як на практычных і лабараторных занятках, так і ў час
самастойнай працы студэнтаў. Дапаможнік разлічаны на студэнтаў
філалагічных спецыяльнасцяў універсітэтаў.