Выхадных дадзеных няма. – 13 с.
Грамадская атмасфера 20 – 30 гг., з усімі яе супярэчнасцямі,
выклікала да жыцця з’яўленне аўтара-праўдашукальніка і героя –
шукальніка ісціны. Выдатным прадстаўніком мастацтва слова дадзенага
перыяду з’яўляецца Міхась Зарэцк і(Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў).
Творчасць пісьменніка стала для нашчадкаў узорам творчай мужнасці.
Яго найгалоўнейшая заслуга, паводле М. Мішчанчука, заключаецца ў
тым, штоён да канца сваіх дзён шукаў іншай, гуманістычнай праўды.
Гэтыя пошукі ў небяспечныя 30-я гады не знайшлі прызнання ў
вульгарызатарскай крытыцы Я. Бранштэйна, М. Клімковіча, Д. Коніка.
І, нягледзячы на ўзнагароджанне за раманВязьмо як адзін з лепшых
твораў пра калектывізацыю (на Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным
15-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі), Міхась Зарэцкі ў 1936 г. быў
беспадстаўна арыштаваны.