танкаруннай авечкагадоўлі, галоўным чынам на захадзе Беларусі, у некаторых
панскіх гаспадарках з’явілася шматполле, з травасеяннем. Шырэй ужываліся
новыя агратэхнічныя прыемы ( зяблевае ворыва, праполка, вапнаванне глебы ),
паляпшалася ўгнаенне палеў.
У абсалютнай большасці гаспадарак памешчыкаў апрацоўка зямлі і
ўборка ўраджаю вяліся цяглавай сілай, прымітыўнымі прыладамі ( саха,
драўляная барана, серп, каса ) і працай прыгонных сялян. Удасканаленныя
прылады ( плугі, жалезныя бароны ), сеялкі, жняяркі, сенакасілкі, сустракаліся
рэдка. У 40-50-я гг. 19 ст. распаўсюджанне атрымалі толькі машыны для
абмалоту і апрацоўкі зерня – малацілкі, веялкі.
Разам с тым ужо ў канцы 18 ст. у магнацкай сельскай гаспадарцы
Заходняй Беларусі наёмная рабочая сіла склала 17,2, Усходняй Беларусі – 7,4 %
усёй рабочай сілы. Скарыстанне машын і наемнай працы ў панскай сельскай
гаспадарцы сведцычь аб фарміраванні капіталістычнага ўкладу ў нетрах
феадалізму, спробе перабудовы перадавых маёнткаў у буржуазным кірунку.
У структуры панскіх пасеваў першае месца займала азімае жыта, якое
з’яўлялася галоўнай харчовай культурай. Сярод яравых пераважалі авес і
ячмень. З тэхнічных культур сеялі лен, каноплі, з канца 20-х гг. 19 ст. на
панскіх палях пачалі саджаць бульбу. Калі ў канцы 18 ст. у панскіх гаспадарках
усіх катэгорый яна склала ў сярэднім сам-3, то ў 30-40 гг. 19 ст. – сам-3,5.
Аднак абвастрэнне крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы да канца 50-х гг.
абумовіла паніжэнне ўраджайнасці ў сярэднім да сам-2,8. Скарацілася пасяўная
плошча, знізіліся зборы збожжавых культур. Калі ў першым дзесяцігоддзі 19 ст.
у панскіх маёнтках пяці губерняў высявалі збожжа прыкладна 4,3 млн чвэртак,
а збор іх дасягаў 16 млн чвэртак, то напярэданні рэформы 1861 г. – адпаведна
3,2 і 9 млн чвэртак. У 1858-1860 гг. у параўнанні з 1843-1847 гг. сярэднягадавыя
пасевы бульбы у панскіх фальварках Віленскай і Гродзенскай губерняў
зменшыліся з 241,2 тыс. да 157,7 тыс. чвэртак ( 34,6 % ).
Другой па значнасці галіной панскай гаспадаркі была жывёлагадоўля.
Разводзілі пераважна прадукцыйную жывёлу – кароў, свіней, авечак. Многія
памешчыкі заводзілі пародзістую малочную і мясную жывёлу.
Землеўладальнікі, што пачалі скарыстоўваць у фальварках наёмную працу,
набывалі валоў і коней. З ростам суконнай вытворчасці ў 30-40 гг. 19 ст. у
заходніх паветах значнае развіццё атрымала гандлёвая панская мерыносная
авечкагадоўля. На рубяжы гэтых дзесяцігоддзяў у Гродзенскай губерні
налічвалася 500-600 тыс. танкарунных авечак. Распаўсюджвалася ў таварна
мяса-малочная жывёлагадоўля.
З пашырэннем рыначных, таварна-грашовых адносін у Беларусі
паступова складвалася раённая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі ( лен – у
паўночных паветах, каноплі – ва ўсходніх, бульба – у заходніх і цэнтральных,
жывёлагадоўля – на захадзе і Палессі.
Узрастала вотчыннае прадпрымальніцтва. Поруч з вінакурнямі ў
маёнтках ствараліся суконныя, палатняныя, шкляныя, гарбарныя, паташныя і
іншыя мануфактуры, другія прадпрыемствы. З 1796 па 1860 г. у Беларусі
колькасць вотчынных мануфактур павялічылася з 51 да 70 ( 27,1 % ), а іх