высветлілася, што, негледзячы на тое, што губерня ўжо даўно знаходзіцца ў
складзе Расійскай імперыі, насельніцтва не перастала называць сябе палякамі, а
праваслаўных – маскалямі.Памешчыкі ж размаўляюць або па-французку, або
па-польску.
Віцебскі, магілёўскі і смаленскі генерал-губернатар П. Ігнацьеў у запісцы
ад 20 студзеня 1855 г. адзначаў, што былое уніяцкае духавенства пры пераходзе
ў праваслаўе “не змяніла былых звычая сваіх, з польскай мовай збераглі яны
ўсе прадстаўленні сваіх настаўнікаў... Большая частка сялян не толькі не ведае
ніводнай малітвы, але нават на пытанне: якой веры, адказвае: новай веры, і пры
далейшым тлумачэнні дабаўляе: раней былі польскай, а цяпер, здаецца,
рускай”.
З далучэннем тэрыторыі Беларусі да Расійскай імперыі практычна
знікаўшае там праваслаўе стала пануючай рэлігіяй. Але, нягледзячы на
павелічэнне колькасці вернікаў, якое адбылося ў асноўным за кошт скасавання
уніяцкай царквы, яно не стала ўплывовым. Веруючымі ў асноўным былі
прыгонныя сяляне, невялікая колькасць беднай шляхты і мяшчане. Памешчыкі-
каталікі не клапаціліся аб уладкаванні праваслаўных цэркваў, адукацыі сваіх
прыгонных-праваслаўных. Слабаадукаванае, маючае вялікія сем’і праваслаўнае
духавенства не адыгрывала якой-небудзь значнай ролі ў грамадскім і
палітычным жыцці.