Каталіцкацкае духавенста і манаства прыняло актыўны ўдзел і ў
паўстанні 1830 – 1831 гг. У касцелах ксяндзы зачытывалі звароты і іншыя
дакументы паўстанцаў, некаторыя з іх актыўна змагаліся ў паўстанцкіх атрадах.
У жніўні 1831 г. магілёўскі губернатар М. Мураўёў падаў Мікалаю І
запіску. Ён адзначаў, што каталіцкае духавенства было асноўным элементам
мяцяжу і прапанаваў перавесці каталікоў з-пад улады Папы рымскага пад уладу
імператара. Камітэт па справах заходніх губерняў 28 лістапада 1831 г.
прадставіў Мікалаю І даклад па гэтай запісцы. Імператар згадзіўся з
меркаваннем Мураўёва аб шкодзе, якая наносілася ў сувязі з выхаваннем
моладзі каталіцкім духавенствам, але быў супраць прапановы перавесці
каталікоў пад сваю юрысдыкцыю, не без падставы баючыся моцнага
супраціўлуння з боку веруючых, але згадзіўся з неабходнасцю скасаваць частку
каталіцкіх кляштараў.
19 ліпеня 1832 г. быў прыняты ўказ аб скасаванні некаторых кляштараў.
Кляштарам, якія павінны былі скасаваць у Віленскай і Мінскай епархіях,
належала 13R098 душ сялян мужчынскага полу, 7278 чырвонцаў, 2500 талераў і
166R765 руб. срэбрам. Былі скасаваны кляштары: кармелітаў у Жалудку,
бернардынцаў у Глуску, францысканцаў у Гальшанах і Паставах, дамініканцаў
у Заслаўі, Пскове, трынітараў у Крывічах, дамініканцаў у Друі і Дзярэчыне,
місіянераў у Смілавічах, кармелітаў у Пінску і інш.
Усяго ў 1832 г. у заходніх губернях было зачынена 199 кляштараў. Гэтая
палітыка, хаця і не так інтэнсіўна, працягвалася і ў 40 – 50-я гг. У 1842 г. была
абмежавана колькасць кляштараў і яны падзяляліся на штатныя і заштатныя.
Першых было 50. Заштатныя кляштары зачыняліся, калі ў іх заставалася менш
чым восем манахаў, а прыём новых не дапускаўся. Як і раней, манахам
забараняліся адносіны з замежнымі генераламі, але яны не падпарадкоўваліся і
правінцыялам ордэнаў. У 1843 г. усе кляштары былі падпарадкаваны візітару,
прадстаўніку белага духавенства, якога выбірала епархіяльнае кіраўніцтва, а
званне правінцыяла ордэна было скасавана. У 1845 г. былі зачынены кляштары
гродзенскіх кармелітаў, навагрудскіх і слонімскіх латэранскіх канонікаў; у 1850
г. – ашмянскіх і дунілавіцкіх дамініканцаў, друйскіх бернардынцаў, слабадскіх і
і крупчыцкіх кармелітаў, слонімскіх бенедыктынак і мар’явітак, беліцкіх
бернардынцаў; у 1852 г. – гродзенскіх бернардынцаў, а ў 1856 г. – драгічынскіх
бенедыктынак і інш.
У сувязі з далучэннем уніяцкай царквы да праваслаўнай урад баяўся
абвастрэння адносін паміж канфесіямі. Гэта было звязана з тым, што частка
былых уніятаў не жадала пераходзіць у праваслаўе, а самавольна пераходзіла ў
каталіцтва. Так, 31 снежня 1839 г. з дэпартамента духоўных спраў замежных
веравызванняў віцебскаму , смаленскаму і магілёўскаму генерал-губернатару
князю Даўгарукаму паведамілі аб мерах па спыненні пераходу з праваслаўя ў
каталіцтва. У ім гаварылася, што Мікалай І загадаў сабраць звесткі ад
кіраўнікоў каталіцкіх епархій аб колькасці ксяндзоў, а таксама аб касцёлах і
капліцаў, якія былі прыпісаны да прыходаў, аб часе, калі там праводзіцца
богаслужэнне, колькасці прыхаджан. Прыходскім ксяндзам не дазвалялася
прымаць на споведзь вернікаў з іншых прыходаў, акрамя выпадкаў цяжкай