пунктах. За час рэйду значна выраслі партызанскія атрады. Але ix хуткі pocт
стрымліваўся недахопам зброі i боепрыпасаў.
Вясной 1942 г. партызаны ліквідавалі воласці ў Даманавічах, Доўгім,
Капацэвічах, Сухой Mілi, Чырвоным Возеры, Мазуршчыне, разграмілі маёнкі ў
Бранчыцах, Пагосце, Капацэвічах і Старчыцкай МТС.
Пашырэнню партызанскака руху садзейнічала ўстанаўленне больш цесных су-
вязей з савецкім тылам пры дапамозе авіяцыі. Партызанскія атрады пачалі аб'ядноў-
вацца ў брыгады. У Слуцкай зоне ў мai 1942 г. на аснове асобных атрадаў была
створана брыгада імя К.Я.Варашылава, партызаны якой дзейшчалі i ў Чырвонасла-
бодскім раёне. Партызанскія брыгады i атрады грамілі варожыя гарнізоны, наносілі
вялікую шкоду камунікацыям акупантаў, знішчалі ix жывую сілу i тэхніку. Гэта
прымусіла ворага сканцэнтроўваць свае сілы ў буйных гарнізонах.
Устанаўленне больш цеснай сувязі партызанскага руху з савецкім тылам пры
дапамозе авіяцыі, паступленне з-за лініі фронту зброі i боепрыпасаў давала магчы-
масць аб'яднаным партызанскім сілам весці барацьбу з вялікімі групоўкамі нямецкіх
захопнікаў. На тэрыторыі Беларусі былі створаны свабодныя ад акупантаў зоны, у
якіх насельніцтва жыло па савецкіх законах. У зонах ствараліся шпіталі, амбулато-
рыі,дзе лячыліся як партызаны, так і мірныя жыхары. У партызанскіх шпіталях
часта не хапала медыкаментаў. Урач Старобінскай бальніцы М.І.Гецьман, а таксама
фельчар з в.Мелкавічы Л.К.Бычэня і фельчар Старобінскай амбулаторыі праз
сувязных перадавалі медыкаменты партызанам.
Летам 1942г. у Чырвонаслабодскім раёне пачалі дзейнічаць групы
ваеннаслужачых пад камандаваннем В.А.Васільева, І.С.Казякова, І.В.Шаўчэнкі,
І.С.Качамарава і Ф.Ф.Светліна, якія прыбылі з заходніх раёнаў Брэсцкай вобласці.
Партызанскі атрад пад камандаваннем В.A.Васільева 30 кастрычніка 1942 г.
разграміў буйны гарнізон у райцэнтры Чырвоная Слабада. Пасля гэтага гітлераўцы
гарнізон у Чырвонай Слабадзе не аднаўлялі, а перанеслі яго i ўсe павятовыя ўста-
новы ў населены пункт Семежава. Партызанскія фарміраванні ўзмацнілі барацьбу
супраць гітлераўскіх заваёўнікаў, абаранялі насельніцтва ад рабаўніцтва, 5 лістапада
4