партызанскае злучэнне Слуцкай зоны.
У выніку вялікай палітычнай і ваенна-арганізацыйнай работы партыйных
органаў, масавага прытоку насельніцтва ў партызаны на тэрыторыі вобласці
утварыліся чатыры буйныя партызанскія групоўкi, сярод якіх былі злучэнне
Мінскай i Палескай абласцей i злучэнне Слуцкай зоны.
У сакавіку 1943 г. злучэнне Мінскай i Палескай абласцей загадам начальніка
БШПР было раздзелена на партызанскае злучэнне Мінскай вобласці i партызанскае
злучэнне Палескай вобласці. У жніўні 1943 г. было расфарміравана злучэнне
Слуцкай зоны, а яго брыгады перададзены злучэнню Мінскай вобласці i частка пар-
тызан выдзелена для ўтварэння злучэння Беластоцкай вобласці.
Сярод брыгад i атрадаў на тэрыторыі Салігоршчыны найбольш вызначыліся:
101-я БРЫГАДА І МЯ АЛЯКСАНДРА НЕ Ў СКАГА
Створана ў чэрвені 1943 г. паводле загаду штаба партызанскага злучэння Мін-
скай вобласці з асобных атрадаў: В.Ц.Меркуля (пазней імя І.В.Сталіна) i Дз.Ц.Гу-
ляева (пазней імя Дз.Ц.Гуляева), 4-га (пазней імя М.І.Бандараўца), імя I.M.Xap-
сеева. Адначасова былі арганізаваны атрады імя П.С.Ламейкі, імя М.Пятрэнкі. Па-
зней быў створаны атрад імя І.М.Бандарэнкі.
Камандзіру брыгады Дз.Ц.Гуляеву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Брыгада дзейнічала ў Старобінскім раёне. Злучылася з часцямі Чырвонай Apмii
12.7.1944 г. у складзе 4 атрадаў агульнай колькасцю 1300 партызан.
Камандзіры: Гуляеў Дзмітрый Цімафеевіч (чэрвень 1943 — верасень 1943,
загінуў), Курыльчык Мікалай Дзям'янавіч (верасень 1943 — ліпень 1944).
Kaмicap — Меркуль Васіль Цімафеевіч (чэрвень 1943 — ліпень 1944).
Начальнікі штаба: Палякоў Сяргей Miхайлавіч (ліпень 1943 — верасень 1943, за-
гіуў), Ігнашчанка Пётр Захаравіч (верасень 1943 — ліпень 1944).
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі пераважна на варожых камунікацыях
Жыткавічы — Лунінец — Баранавічы, Старобін - Мікашэвічы, Жыткавічы — Мазыр.
Знішчылі 74 аўтамашыны, сапсавалі 72,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Разграмілі
варожыя гаршзоны ў вёсках Івань Слуцкага, Пагост Старобінскага раёнаў i інш. 18
19