Створана ў сакавіку 1943 г.
У маі 1942 г. у Чэрвеньскім раёне групай ваеннаслужачых, якія не выйшлі з
варожага тылу, арганзаваны партызанскі атрад імя І.В.Сталіна (камандзір — Ціха-
мipaў Уладзімір Андрэевіч, камісары: Стэльмах Андрэй Ануфрыевіч, Цяплінскі Іосіф
Андрэевіч; начальнікі штаба: Артамонаў Георгій Паўлавіч, Самсонаў Дзмітрый
Пятровіч). Да канца кастрычніка 1942 г. дзейнічаў самастойна, затым увайшоў у
склад брыгады «За Радзіму». У канцы лютага 1943 г. зноў выдзелены ў самастойны,
у сакавіку 1943 г, разгорнуты ў 12-ю кавалерыйскую брыгаду імя І.В.Сталіна. У
верасні 1943 г. брыгада пераведзена з Бабруйскага ў Чырвонаслабодскі раён.
Камандзіру брыгады У.А.Ціхаміраву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Брыгада дзейнічала ў Бабруйскім раёне Магілёўскай, Пухавіцкім,
Чырвонаслабодскiм i Старобінскім раёнах Мінскай абласцей.
Злучылася з часцямі Чырвонай Apмii 3 ліпеня 1944 г. у складзе 3 атрадаў
агульнай колькасцю 579 партызан.
Камадзір — Ціхаміраў Уладзімір Андрэевч (сакавік 1943 — ліпень 1944).
Kaмicap — Цяплінскі Іосіф Андрэевіч (сакавік 1943 — ліпень 1944).
Начальнік штаба — Самсонаў Дзмітрый Пятровіч (сакавік 1943 — ліпень 1944).
Партызаны праводзілі аперацыі на варожых камунікацыях Пухавічы — Баб-
руйск, Асіповічы — Слуцк, Слуцк — Баранавічы, Баранавічы — Лунінец, Баранавічы
— Стоўбцы. Разграмілі варожыя гарнізоны ў Бярэзінскім, Асіповіцкім, Чэрвеньскім,
Глускім раёнах (1942 — 1943). Зрывалі спробы ворага ўстанавіць гарнізон у
Чырвонай Слабадзе. У 1943 — 1944 гг. вялі бai з карнікамі 29.6.— 3.7.1944 г. вялі
бai з адступаючым ворагам у раёне населеных пунктаў Чырвоная Слабада — Пагост.
754-ы атрад імя У.Л.Алёхіна
Сфарміраваны ў сакавіку 1943 г. з асабовага складу, выдзеленага атрадам імя
І.В.Сталіна. З сакавіка па снежань 1943 г. называўся 754-ы імя Уладзіміра Іванавіча
Алёхіна — намесніка камандзіра атрада, які загінуў 20.10.1942 г.
На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Apмii налічваў 197 партызан.
24