Па загаду Міхала Казіміра Радзівіла ў Нясвіжы быў арганізаваны балет,
расшыраны склад капэлы, створана спецыяльная тэатральная школа. З 1754
па 1761гг тэатр даў 124 спектаклі ў Нясвіжы, Альбе, Слуцку. Спачатку
пераважаў рэпертуар з п’ес княгіні Францішкі Уршулі, але паступова ён
пачаў расшырацца новымі пастановамі Мальера ў выкананні кадэтаў і
акцёраў-прафесіяналаў, побач з якімі ў асобных спектаклях працягвалі
ўдзельнічаць аматары – прыдворныя і гараджане. Перакладаліся на польскую
мову і ставіліся драматычныя творы Вальтэра, Мальера, Рэньяра. Але часцей
у гэты перыяд выконвыліся балеты, музыку да якіх пісалі кампазітары
нясвіжскай капэлы. З прыездам Дзюпрэ прынцыпова змяняецца характар
харэаграфіі. Яна набывае значна больш высокі прафесійны ўзровень.
9 снежня 1759г у Нясвіжы быў пастаўлены першы балет з удзелам
выхаванцаў мясцовай школы, што знайшло адлюстраванне ў “Дыярыушы”
Міхала Казіміра “Рыбанькі”: “...упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі
балет, добра ў іх атрымлівалася”[4; №2, 1996г, с. 153]. У 1760г Дзюпрэ
пакідае Нясвіж, а ў 1762 памірае князь Міхал Казімір, пасля чаго тэатральнае
жыццё ў горадзе запаволілася.
У 1777г пачаўся новы перыяд існавання Нясвіжскай сцэны, калі з
эміграцыі вярнуўся сын Рыбанькі Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы
Пане Каханку. Князь Караль Станіслаў, даволі абмежаваны чалавек, быў
вядомы на ўсю краіну сваім марнатраўствам, разбэшчаным жыццём,
жорсткімі забавамі. Вярнуўшыся на Радзіму, ён канчаткова абсталяваўся ў
Нясвіжы, дзе адкрыў новы прыгонны тэатр, пашырыў склад капэлы, аднавіў
балетную і оперную трупу, стварыў новую тэатральную школу для
прыгонных спевакоў, танцораў, музыкантаў.
У першую чаргу аднавіліся балетныя класы. Арганізацыяй школы
спачатку займаўся прыгонны балетмайстра, былы танцор слуцкай трупы,
Антон Лойка, а потым Гаэтана Пецінеці, які дагэтуль працаваў у тэатры А.
Тызенгаўза ў Гародні.
Нясвіжская трупа налічвала больш за 30 чалавек і па сваёй колькасці
набліжалася да буйнейшых тагачасных балетаў Заходняй Еўропы. Для
арганізацыі музычнай школы ў 1780г у Нясвіж былі запрошаны італьянскі
спявак Дж. Альберціні і вядомы нямецкі кампазітар і дырыжор Іяган Голанд.
Апошні напісаў у Нясвіжы шэраг музычных твораў, стварыў музыку да
оперы “Чужое дабро нікому не пайшло на карысць” (1780г) і аперэты
“Агатка, ці Прыезд пана” (1784г).
У 1782г пры Нясвіжскай тэатральнай школе быў адкрыты вакальны
клас, з якога пайшлі асноўныя салісты опернай трупы.
Выступаў нясвіжскі тэатр і перад каралём Рэчы Паспалітай: у 1784г па
дарозе на Гарадзенскі сойм Станіслаў Аўгуст Панятоўскі наведаў Нясвіж.
Прыезд караля адзначылі пышнымі святкаваннямі, паляваннем, балямі і
феерверкамі. У тэатры Станіслаў Аўгуст прысутнічаў на прэм’еры аперэты
“Агатка, ці Прыезд пана”, якая была напісана спецыяльна да прыезду караля.
У сюжэт аперэты пакладзена гісторыя кахання простай сялянскай дзяўчыны і
сялянскага хлопца, якім чыніць усялякія перашкоды, імкнучыся разладзіць іх