Вядома, што капэла існавала ў Тызенгаўза з 1765г. Гарадзенская капэла
налічвала крыху больш за 30 чалавек і была шырока вядома за межамі
Вялікага княства Літоўскага. У 1780г яна была ангажыравана ў Варшаву.
Да збудавання тэатра п’есы і оперы выконваліся ў вялікай зале палаца
А. Тызенгаўза, тут знаходзілася спецыяльная эстрада для аркестра. Тэатр жа
пачаў працаваць недзе каля 1772г, яго будынак быў размешчаны побач з
левым флігелем палаца, адкуль у тэатр вёў крыты пераход. Тэатральная зала
мела 22 ложы і 2 ярусы, партэр і сцэну з пяццю планамі кулісных машын для
перамяшчэння дэкарацый.
У 1772г А. Тызенгаўз задумаў стварыць пастаянную тэатральную трупу
з запрошаных італьянскіх і польскіх артыстаў, з магутным аркестрам і
прафесійнымі танцорамі. Каб замяніць іх у далейшым уласнымі прыгоннымі
акцёрамі ён заснаваў тэатральную школу для вакалістаў, музыкантаў,
танцораў, куды набіралі таленавітых дзяцей 8-10-гадовага ўзросту з
уладанняў графа на гарадзеншчыне. У гэтым жа годзе граф накіраваў
прыдворнага капельмайстра Л. Сітанскага ў краіны Заходняй Еўропы з мэтай
пошуку таленавітых музыкантаў, спевакоў і танцораў. У выніку ў Гародню ў
1774г прыехала група італьянскіх спевакоў з Фларэнцыі, Рыма і Неапаля.
Акрамя таго за мяжой былі закуплены музычныя інструменты, і ў канцы
1774г у палацы Тызенгаўза ўжо ішлі першыя італьянскія оперы-серыа.
Пра рэпертуар гарадзенскага тэатра звестак не захавалася. Вядома
толькі пастаноўка ў 1778г оперы “Магніфік” А. Грэтры, камедыі “Севільскі
цырульнік” Бамаршэ [3; с. 205].
Тэатр Тызенгаўза не быў закрыты, а належыў да разраду камерцыйных.
Уваход у тэатр каштаваў 7 злотых [1; с.57].
А. Тызенгаўз бачыў тэатр як інструмент выхавання і выпраўлення
нораваў грамадства, падтрымліваў ідэі Асветніцтва. Але ў адрозненні ад
французскіх асветнікаў граф лічыў, што тэатр павінен быць даступным
толькі для шырокіх колаў шляхты, буржуазію, мяшчан і тым больш сялян
Тызенгаўз выключаў з кола тэатральных гледачоў. Разам з тым ён намагаўся
зрабіць Гародню цэнтрам культуры агульнаеўрапейскага плана, нават
запрасіў сюды Ж. Ж. Русо, але той адмовіўся прыехаць.
У 1780 Тызенгаўз трапіў у няміласць да караля і быў пазбаўлены ўсіх
пасад. З гэтага моманту дзейнасць тэатра пачала скарачацца, многія артысты
пакінулі Гародню. Дзейнасць працягвала толькі школа.
Тэатральная школа ў Гародні па свайму характару адрознівалася ад
школ падрбнага тыпу ў іншых месцах Беларусі. Будынак школы быў
трохпавярховы – на трэцім паверсе знаходзіліся спальні для вучняў, на
другім рэпетыцыйныя залы, на першым падсобныя памяшканні. Таксама ў
доме размяшчаліся кватэры педагогаў і абслугі. Вучні не мелі права пакідаць
будынак, вучыліся 12 гадзін на суткі; сярод прадметаў – музыка, спевы,
танцы, пісьмо, арыфметыка, малюнак, французская і італьянская мовы,
рукадзелле, правілы паводзінаў. Выхаванцы школы дзяліліся на 3 класы. У
трэцім (самым малодшым) навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце 8-10
год, у другім – 11-14 год, у трэцім – 14-18 год. У самы старшы клас