Акрамя таго, у адрозненне ад паўднёва-рускіх земляў, дзе шматлікія княствы
перажывалі час феадальнай раздробленасці і заняпаду, у 1230 — 1240 гг.
утварылася маладая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Яно
аб'яднала літоўскія і полацкія землі.
4.2. Адносіны з літоўскімі пляменамі
Адносіны з літоўскімі пляменамі змяняліся на працягу часу. Так, «Повесть
временных лет» паведамляе, што кіеўскі князь Яраслаў Мудры ў 1040 г. зрабіў
паход у Літву. Відаць, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. Зімой 1131
—1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч сумесна з
Усеваладам Гродзенскім і іншымі князямі. У сярэдзіне XII ст. (каля 1159 г.) у
літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацка-мінскіх князёў Валадар
Глебавіч. У 1191 г. рыхтавалася сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх
князёў. У пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія (напрыклад,
Уладзімір у 1201 г.), чарнігаўскія і смаленскія князі. Частымі былі спусташальныя
набегі старажытнарускіх феадальных дружын на яцвяжскія землі.
Гэтыя паходы заканчваліся, як правіла, патрабаваннем даніны. У ліку
плямёнаў, якія плацілі даніну Русі, аўтар «Повестн временных лет» называе і
«літву». Мяркуюць, што літоўцы ў XII ст. плацілі даніну Полацку, а раней і Кіеву.
Аднак няма падстаў сцвярджаць, што літоўскія землі знаходзіліся ў колькі-
небудзь трывалай або пастаяннай залежнасці ад старажытнарускіх князёў.
Полацкія, віцебскія і мінскія князі іншы раз толькі выкарыстоўвалі літоўскія
дружыны ў час феадальных міжусобіц (напрыклад, у 1162, 1180, 1198 гг.)
41
.
Акрамя атрымання даніны, якая іншы раз мела сімвалічны характар,
Старажытнаруская дзяржава, а затым некаторыя княствы, асабліва Полацкае,
ставілі перад сабой больш істотныя мэты. Яны імкнуліся захаваць і замацаваць за
сабой старыя гандлёвыя шляхі на Захад, умацаваць заходнія і паўночна-заходнія
граніцы, панаваць над народамі Усходняй Прыбалтыкі.
У сваю чаргу яшчэ да ўтварэння Літоўскай дзяржавы, г. зн. у XII — пачатку
XIII ст., племянныія літоўскія князі рабілі частыя набегі на суседнія рускія землі.
У той час іх мэтай быў іне захоп чужой тэрыторыі, а грабеж, захоп палонных,
жывёлы і да т. п., што з'яўлялася адной з крыніц накаплення багацця
прадстаўнікамі класа феадалаў, які ў той час фарміраваўся. Аб барацьбе полацкіх
князёў з літоўскімі сведчыць аўтар «Слова аб палку Ігаравым»: «Изяслав, сын
Васильков, позвенел своичми острыми мечамн о шлемы лнтовские». М.
Стрыйкоўскі паведамляе, што ў 1205 і ў 1207 гг., «бачачы разлад і нязгоду
ўнутраную паміж князямі рускімі, апанаваныя жаданнем здабычы», літоўцы
арганізоўвалі паходы на землі рускія. Аб гэтым сведчыць і «Хроніка» Генрыха
Латвійскага. Так, полацкі князь Уладзімір у 1212 г. вымушаны быў заключыць
нявыгаднае для сябе пагадненне з ордэнам, каб, «возобновив мир, тем легче
противостоять литовцам». Паводле звестак Я. Длугаша, у 1216 г. літоўскія
дружыны, якія грабілі наваколле Полацка, былі разгромлены і выгнаны
41
Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 123.