Назад
складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі
развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, эліты. У славянскім грамадстве
хрысціянства наладжвалася зверху ад эліты да народа. Кіеўскі князь Уладзімір
Святаслававіч у 988 г. сам перайшоў у хрысціянскую веру і пачаў хрышчэнне
Русі. Неадкладна місіянеры, аб’яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя
паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам падпадала
пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў ІІолацка і
Ноўгарада. Хрысціянства прыйшло сюды у гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за
дзевяць стагоддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым запаветамі, з
літаратурай айцоў царквы, культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай
мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі
17
.
Ужо ў X ст. ісландская епіскапская «Сага аб хрышчэнні» распавядае аб
місіянеры Торвальдзе па прозвішчы Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі
шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку,
паводле звестак, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і быў
пахаваны.
Адным з вынікаў прыняцця хрысціянства стала з’яўленне на беларускіх
землях манументальнага дойлідства. Грэчаскія майстры прынеслі ва Усходнюю
Еўропу сістэму крыжова-купальнага храма, у аснову якой быў закладзены
квадрат, падзелены чатырма слупамі так, што ў плане ён уяўляў сабой крыж.
Найбольш слынным з мураваных збудаванняў на нашых землях стаў Сафійскі
сабор у Полацку, пабудаваны пры Усяславе Чарадзеі (1044–1066).
З ХІ ст. пад візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам на Беларусі пачынае
развівацца манументальны жывапіс (фрэскі), іканапіс, кніжная мініяцюра.
Надзвычай рана на Беларусі з'явілася пісьменнасць. Першым датаваным надпісам
на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з’яўляецца надпіс на пячатцы полацкага
князя Ізяслава. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі літара-мі, але ў
грэчаскім гучанні «Ізяславос» і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым,
што знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбуку-глаголіцу ў
60-я гг. IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку
архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад
славянскую фанетыку. У гэтым выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя
перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо
18
.
Такім чынам, Беларуская культура ІХ–ХІІІ стст. развівалася ў межах
сусветных культурна-гістарычных тэндэнцый. Значны ўплыў на яе аказала
прыняцце хрысціянства, якое стала штуршком у развіцці культурных працэсаў. У
той жа час на гэтым этапе быў закладзены падмурак фарміравання беларускага
этнасу і адметнай культуры нашага народа.
17
Парашкоў С. А. Гісторыя культуры Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2003. — с. 15.
18
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 62-63.
12
3. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі. Крыжацкая пагроза
Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі
шматлікія прыбалтыйскія плямёны яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і
інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI VII стст. н. э. Падчас славянскай
каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.
У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных
гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках
Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай
агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа,
разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель
(1209).
Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?
3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых
еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора,
неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны
падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых
паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і «гроба
гасподня». У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія
арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў opдэн, рыцар
заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям’і. 3 гэтага часу ён
пакорліва слухаў галаву ордэна - гросмайстра, ці вялікага магістра.
Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім -
ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які
дапамагаў хворым пілігрымам вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці
ордэн Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г.
рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства
насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары
насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней сталі
нашываць зорку
19
.
Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII
ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала
новыя землі і прыбыткі.
Атрымліваючы вялікую дапамогу людзьмі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх
феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя
тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.
Паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра
замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з’явіліся ў
Прыбалтьпцы ў канцы XII ст. У 1186 г. полацкі князь Уладзімір (Вальдэмар,
паводле заходніх хронік) дазволіў немцу Мейнарду весці хрысціянізатарскую
дзейнасць сярод падуладных Полацку ліваў. «В Полоцке, правители которого
19
Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001.
– с. 58.
13
были заняты местными распрями и взаимоотношениями с политическими
группировками других земель, по-видимому, не отнеслись серьезно к данному
предприятию, не поняли первоначально тех опасностей, которые оно за собой
влекло», - піша Л. Аляксееў
20
.
«Але язычнікі-балты не надта імкнуліся пад духоўную ўладу папы рымскага
і наступнага прапаведніка, Бартольда, забілі ў 1190 г. Дарэчы, гэта быў амаль
звычайны лёс для большасці першых хрысціянскіх прапаведнікаў, пачынаючы з
Апосталаў Хрыстовых»
21
.
Але ў даным выпадку курыя была зацікаўлена не толькі і не столькі ў
выратаванні «аблудных» душ, колькі ў далучэнні да сваёй улады новых зямель і
атрыманні з іх новых прыбыткаў. Крыжакі ставілі перад сабой высакародную
мэту хрысціць Прыбалтыйскія землі. Іх войскі былі адносна невялікія, але
даволі дысцыплінаваныя. На самай справе галоўнай мэтай крыжакоў было
падпарадкаванне новых зямель і мясцовага гандлю.
3 гэтай мэтай у 1201 г. пры біскупе Альберце (зноў-такі з дазволу полацкага
князя) была пабудавана крэпасць Рыга (этымалогія гэтай назвы ад беларускага
слова «рыгво» вусце ракі). Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў.
Гэта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная
жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй
Еўропаю, Дзвіна была перакрыта. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў
Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях,
закрывала выйсце ў Балтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках
таксама права збіраць даніну з ліваў. Ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай
мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель.
Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася неўзабаве у
1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскюль (Ікесколу) непадалёку ад
Рыгі. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было
выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой
быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам.
У «Хроніцы Лівоніі» напісана: «Полацкі кароль Вальдэмар раптоўна з’явіўся
з войскам у Лівонію, аблажыўшы замак Ікесколу. Няўзброеныя лівы не
адважыліся супраціўляцца і паабяцалі даць яму грошы. Пасля гэтага, атрымаўшы
даніну, кароль спыніў аблогу. Між тым тэўтоны, пасланыя біскупам з
самастрэламі і іншай зброяй, занялі замак Гольм, і, калі прыйшоў кароль, каб
аблажыць і гэты апошні, яны паранілі ў яго шмат коней і змусілі да ўцёкаў русаў,
якія не рашыліся пад абстрэлам перайсці Дзвіну». Як бачым, першая ж баявая
сустрэча з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан з прычыны болын
дасканалай нямецкай зброі. Звяртае на сябе ўвагу вялікае значэнне конніцы ў
полацкім войску, якое, магчыма, толькі з яе і складалася
22
.
Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы
Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з
20
Алексеев Л.В. Полоцкая земля. Мн.: Наука. – 1966. – с. 283.
21
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 50.
22
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 267.
14
далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі,
забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі
з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў
23
.
«Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні
полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы
вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна
Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і
герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў
крыжакам за няўдачу палачан» – адзначае М. Ермаловіч
24
.
Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і
крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў
мясцовага насельніцтва. Досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была
ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Полацкая ўлада выяўлялася
найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім
астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і
заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада ці яна
моцная, ці яна слабая непрымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае
ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа
змянілася з наступленнем крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе
паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым
сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай
успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з’яўлялася
для іх большым злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што
палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі
пераходзіць у хрысціянства.. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх
акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва
Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з'явіліся аб'ектам нямецкай агрэсіі
і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з
крыжакамі. Гэтым і было выклікана з'яўленне таемнага ад немцаў ліўскага
пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў.
Такім чынам, у 1206 г. у Полацк прыбылі паслы ад ліваў. Яны прасілі
Уладзіміра дапамагчы выгнаць крыжаносцаў. Уладзімір згадзіўся і накіраваў у
прыбалтыйскія землі сваіх ганцоў, якія, «рассыпаўшыся ва ўсе бакі... пачалі
клікаць ліваў і лэтаў... з'явіцца са зброяй»
25
.
«Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага
князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся
яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім
дабра, не з'явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і
нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць
тэўтонаў», - расказвае М. Ермаловіч
26
.
Аднак выступленне супраць крыжаносцаў было дрэнна падрыхтавана і
23
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 268-269
24
там жа.
25
Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
26
там жа, с. 271.
15
скончылася няўдачай перш за ўсё з-за таго, што не былі ўзгоднены дзеянні
саюзнікаў. Лівы выступілі першымі, але пацярпелі паражэнне. Спачатку ім
удалося захапіць Гольм, у якім быў забіты святар Іаан. Аднак рыцары вярнулі
сабе Гольм і нанеслі вялікія страты лівам. У ліку забітых быў старэйшына Ако,
які разам з іншымі прасіў караля полацкага выступіць на вайну з рыжанамі.
Рыцары былі асабліва ўзрадаваны смерцю Ако і, адсекшы яму галаву, паслалі яе
як трафей свайму біскупу
27
.
Даведаўшыся аб гэтым; на дапамогу лівам накіраваўся полацкі князь
Уладзімір. Ен «сабраў войска з усіх канцоў свайго каралеўства, а таксама ад
суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю спусціўся ўніз па Дзвіне на
караблі», піша храніст. Войскі палачан 11 дзен асаджалі Гольм, які з'яўляўся
ключом да Рыгі
28
.
Вось як апісвае асаду Гольма М. Ермаловіч: «Заўважыўшы, што тэўтоны
знаходзяцца ў замку, палачане пайшлі далей і, раптоўна падышоўшы да замка
Гольм, акружылі яго з усіх бакоў. Лівы ж, якія не ведалі аб прыходзе полацкага
войска, адны пабеглі і схаваліся ў лясах, астатнія далучыліся да тэўтонаў і
заперліся ў замку. Балістарыі ўзышлі на валы і пераранілі мноства палачан.
Апошнія, са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў
стральбе з лука, біліся шмат дзён і ранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі
касцёр з бярвенняў і стараліся падпаліць умацаванні, але старанні гэтыя былі
дарэмныя, а пры зборы лесу многія з іх былі паранены балістарыямі. Таму кароль
полацкі паслаў ганцоў да жыхароў Тарэйды, да лэтаў і ўсіх вакольных язычнікаў,
каб усе яны выступілі ў паход супроць рыжан. Людзі з Тарэйды адразу ж з
радасцю сабраліся да караля, і было даручана ім збіраць дровы, каб падпаліць
замак. А паколькі зброі для абароны яны не мелі, то пры збіранні дроў вялікае
мноства людзей было перабіта нечаканымі стрэламі. Лэты ж і самі не прыйшлі і
ганцоў не прыслалі. Прыладзілі палачане і невялікую кідальную машыну, на ўзор
тэўтонскіх, але, не ведаючы майстэрства кідаць каменне, ранілі многіх у сябе,
пападаючы ў тыл»
29
.
Баючыся, што крыжаносцы атрымаюць падмацаванне, палачане знялі
асаду.
Нямецкія рыцары былі ўзброены лепш за палачан, іх рады няспынна
папаўняліся новымі сіламі, ім дапамагалі паўночна-нямецкія гарады. Поспеху
рыцараў садзейнічдлі германскі імператар і рымскі папа, а таксама правіцелі
іншых краін феадальнай Еўропы.
Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых
Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы
Дзвіны. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова
балцкае.Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герцыка. Кіравалі
Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання. Каб падабрацца бліжэй да
Полацка, крыжакі накіравалі дзейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205
г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад
27
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 273.
28
Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
29
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. – Мн.: Мастацкая літаратура. – 1998. - с. 272.
16
Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую
канфрантацыю з Рыгай кукейноскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу,
бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гг. Вячка заключае з
ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была
зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку
падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаяннью сутычкі з
асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукейносе пасяліліся
нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа
быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і
ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. Не атрымаўшы дапамогі ад
Полацка, у 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок перабіў са сваёй дружынай
немцаў, спаліў Кукейнос і пайшоў, як апавядае «Хроніка Ліваніі», у «Русію»
Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў
30
.
У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны
замак Кокэнхаўзэн, крыжаносцы разграбілі і падпалілі Герцыке.
Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. He
зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і
нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю.
У 1210 годзе паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем
Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Згодна з дагаворам, Полацк захоўваў
свае права на атрыманне даніны ад ліваў.
«Вядома, біскуп, калі ўжо лівы фактычна былі пад ордэнскай уладай, мог
наогул адмовіць Полацку ў даніне з іх. Але, улічваючы сваё крытычнае ста-
новішча ў Лівоніі і ў сувязі з усеагульнай нянавісцю да сябе, ён вымушаны быў
пайсці на кампраміс, згадзіўшыся на штогадовую выплату даніны Полацку або
самімі лівамі, або біскупам за іх. Бясспрэчна, другое было больш выгадна для
Ордэна, бо не дапускала непасрэднага кантакту Полацка з лівамі, а таксама давала
магчымасць біскупу спаганяць з ліваў большую даніну і нацкоўваць іх гэтым
самым на Полацк, адначасова прысвойваючы частку яе (а то і большую) сабе.
Часткова і часова гэтая ўмова задавальняла полацкага князя, давала яму
магчымасць і надалей атрымліваць даніну з ліваў, што, відаць, было важна для
папаўнення полацкай казны», - піша М. Ермаловіч.
Праз два гады адбыліся новыя перагаворы паміж палачанамі і немцамі. Князь
Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў, інакш
ён пагражаў «спаліць усе замкі Лівоніі, а разам і саму Рыгу». Але Уладзімір не
змог дабіцца свайго, распачаць жа неадкладныя ваенныя дзеянні яму было, відаць,
не пад сілу. У той жа час на Полацкую зямлю пачалі рабіць набегі літоўскія
феадалы, што разам з міжфеадальнымі ўсобіцамі аслабляла ваенныя сілы палачан.
Перагаворы скончыліся пагадненнем, паводле якога полацкі князь быў вымушаны
адмовііцца ад ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва, але з умовай, што
купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Дзвіне
31
.
Аднак барацьба палачан супраць крыжаносцаў на гэтым не скончылася. У
30
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 51.
31
Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 117.
17
1214 г., парушыўшы дагавор, рыцары зноў напалі на Герцыке, але былі разбіты
літоўскімі войскамі, пакліканымі на дапамогу герцыкскім князем Усеваладам.
Горад з часткай княства некаторы час заставаўся ў руках Усевалада.
У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і
лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. Некаторыя даследчыкі
мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі.
П. Дзмітрачкоў вызначае наступныя прычыны няўдачы Полацка ў барацьбе з
крыжаносцамі:
«Па-першае, праявілася недаацэнка полацкімі і іншымі суседнімі славянскімі
князямі той небяспекі, якую неслі для іх крыжаносцы. Гэта дало магчымасць ім
замацавацца ў Прыбалтыцы і стварыць апорныя пункты для далейшага
прасоўвання на ўсход.
Па-другое, Ордэн умела выкарыстоўваў супярэчнасці паміж плямёнамі, якія
насялялі раён Ніжняга Падзвіння, і здолеў схіліць іх на свой бок, адарваць ад
Полацка і нават супрацьпаставіць іх Полацкаму княству. Полацк фактычна адзін
супрацьстаяў Ордэну. Толькі пазней, з 40-х гг. XIII ст., у гэту барацьбу
ўключыліся Пскоў і Ноўгарад.
Па-трэцяе, трэба мець на ўвазе і той факт, што крыжаносцы ў ваенных
адносінах былі добра падрыхтаваныя, мелі найноўшую па тым часе еўрапейскую
зброю. Феадалы каталіцкіх дзяржаў Заходняй Еўропы пастаянна папаўнялі
шэрагі крыжаносцаў, давалі ім велізарныя сродкі, што забяспечвала Ордэн як
людскімі сіламі, так і неабходнымі ваеннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі»
32
.
У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг
сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. У
Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі
ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную
частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Pycі. Калі б аб’ядналіся дружыны ўсіх
рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна
адкінула б рыцараў. Але. як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя
харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і
чарнігаўскія. суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя
сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова
33
.
У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад
літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем
Данілам.
Для ўмацавання сваёй магутнасці мечаносцы аб’ядналіся з Прускім
(Тэўтонскім) ордэнам (1237 г.). Галоўную ролю адыгрываў больш вядомы ў
Еўропе Тэўтонскі ордэн. Але ордэн мечаносцаў, які з гэтага часу зваўся Лівонскім
(Інфлянцкім), таксама працягваў існаваць.
Аб'яднаная ордэнская дзяржава пачала пагражаць літоўскім, рускім, а пазней
32
Дзмітрачкоў П. Знешнепалітычныя ўмовы развіцця беларускіх зямель. Барацьба з
іншаземнымі захопнікамі. ІХ – пер. пал. ХІІІ стст. //Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. - № 4.
с. 145-146.
33
Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001.
– с. 59.
18
і польскім землям. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і
Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў
замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава.
У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане.
У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім
нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію
на паўночным захадзе.
«Нямецкая агрэсія ў Прыбалтыцы прыйшлася на час, каяі Полацкае кпяства
перажывала складаны перыяд унутраных сутычак, вынікаў феадальнай
раздробленасці, - піша Э. Загарульскі. - Нават перад тварам грознай небяспекі
полацкія князі не спынялі міжусобіц, часта выстуітаючы адзін супраць аднаго. Іх
барацьба супраць ордэна насіла разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж
якраз у гэты час на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць спусташалыіыя
набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем заходніх зямель Русі. Весці
барацьбу адначасова з ордэнам і літоўцамі ў тых умовах было надзвычай цяжка, і
Полацк спрабаваў дабіцца падтрымкі ад Смаленска, які перажываў у той час
прыкметны ўздым. Абодва княствы звязвалі агульныя інтарэсы захавання і
ўмацавання гандлёвага шляху па Заходняй Дзвіне.
Страціўшы Кукейнос і Герцыке, каптроль над выхадам воднага шляху ў
Балтыйскае мора, Полацк усё ж мог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі
і сыграў ролю перадавой апоры на шляху нямецкай агрэсіі»
34
.
Упартая барацьба з ордэнам працягвалася і пазней.
34
Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ-ХІІІ стст. – Мн., 1998 - с. 96.
19
4. Узаемаадносіны з татара-манголамі і літоўскімі пляменамі
4.1. Процістаянне татара-манголам
Калі ў асіміляваных славянамі балтыйскіх, вугра-фінскіх і скіфа-сармацкіх
народаў Еўропы працэс разлажэння рода-племяннога ладу да XII ст. ужо даўно
закончыўся, у выніку чаго склаліся самастойныя феадальныя дзяржавы, то ў
народаў Цэнтральнай Азіі ў XII ст. ён толькі набіраў сілу. Па вызначэнні
гісторыка Л. Гумілёва, у азіяцкіх народаў адбываўся «пасіянарны выбух» (перыяд
нечакана моцнага ўнутранага развіцця)
35
. Вынікам гэтага на пачатку XII ст. у
манголаў утварылася вялікая дзяржава на чале з Чынгіз-Ханам. Не маючы
ўнутраных механізмаў сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, дзяржава
мангола-татар магла існаваць толькі пры ўмове экстэнсіўнага пашырэння сваіх
межаў, экспансіі і прысваення вынікаў працы іншых народаў. 3 гэтай мэтай
манголы стварылі жорсткую таталітарную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая
была заснавана на войску. Пачаўся іх актыўны націск на Захад. У 1219 г. орды
манголаў знішчаюць старажытнейшую сярэднеазіяцкую дзяржаву Харэзмшахаў.
Сцёрты з твару зямлі гарады Бухара, Самарканд, Ургенч, Мерв.
У 1222 —1223 гт. манголы прайшлі вогненнай віхурай праз Іран, Закаўказзе,
трапілі ў Прычарнаморскія стэпы, разбілі плямёны полаўцаў і 31 траўня 1223 г.
упершыню сустрэліся са славянскімі паўднёварускімі дружынамі. Вядомая бітва
на р. Калка стала прадцечай цэлай эпохі ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель. У
гэтай бітве разам з іншымі загінуў і князь Юрый нясвіжскі (праўда, некаторыя
гісторыкі лічаць гэтыя летапісныя звесткі памылковымі)
36
. У 1237 г. тумены хана
Батыя падышлі да Разанскага княства, каб пакласці пачатак агульнавядомаму
мангола-татарскаму ігу.
Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для падрыхтоўкі іх нашэсця на
Еўропу. 3 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія
землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу
спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль,
Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не
змаглі.
У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву.
Знііггчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ
абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і
народы Заходняй Еўропы. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася
міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму
35
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 49.
36
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 49.
20
трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў
37
.
Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. У 1240 г.
флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую
Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Па археалагічных
звестках, яны напалі на Гомель і захапілі гарадскі пасад. Летапіс паведамляе, што
галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад’ехаць да Брэста «ради смрада великого
убиенных множества в поле лежащих»
38
. Верагодна, тут адбылася вялікая бітва, у
якой загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў пасля боек
заўсёды хавалі. Паводле бела-руска-літоўскіх летапісаў, той іх часткі, якая
лічыцца легендарнай, вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор’я
войскі хана Койдана. Многія з татр утапіліся ў Прыпяці і Дняпры, а сам Кайдан
ледзь выратаваўся. 3 таго часу мястэчка пачало называцца Койданава (сучасны
Дзяржынск).
У летапісным паданні знаходзім і расказ аб паражэнні татар «за Мазыром на
рацэ Акунёўцы». Летапісец паведамляе, што рускія і літоўскія князі з Турава,
Друцка, Луцка, Кіева і іншых гарадоў «пошли против цара Курдаса і всее рати его
Завольское и вдарылися в полки межы собою, и вчынили бои вельми великии от
пораня оли ж до вечора»
39
. Татары былі разбіты.
Але набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. У 1258
г. хан Бурундай разам з Васількаю Раманавічам уладзіміра-валынскім напаў на
Нальшаны (паўночны захад Беларусі). Паўтараліся напады ў 1259, 1275 і 1287 гг.
У гэтых паходах мангола-татары, як заўсёды, рабавалі маёмасць, зводзілі людзей
у палон, каб прадаць пасля на нявольніцкіх рынках. Але накласці пастаянную
даніну, усталяваць пастаянную ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям
«ярлыкоў», як ім гэта ўдалося зрабіць у рускіх землях, на Беларусі татары не
змаглі.
Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын. Па-першае, да часу набліжэння
да заходнерускіх зямель іх сілы былі ў значнай меры аслаблены і абяскроўлены
цяжкай барацьбой насельніцтва паўночна-ўсходніх і паўднёвых зямель Русі (бітва
пад Разанню, на рацэ Сіці, пад Казельскам, паблізу Смаленска, абарона Кіева,
Чарнй гава і іншых гарадоў), а таксама народаў Пярэдняй Азіі, Каўказа і
Паволжа
40
. Праўда, татара-манголы яшчэ змаглі спустошыць Польшчу (тройчьг),
Венгрьгю, Маравію і іншьгя землі, але, сустрэўшы моцнае супраціўленне,
падпарадкаваць гэтьгя краіньг таксама не здолелі.
Па-другое, заходнія і паўночна-заходнія землі Русі, асабліва Полацкая,
Смаленская і Наўгародская, якія ў XIII ст. стрымалі націск крыжаносцаў, бьглі
дастаткова моцнымі ў ваенных адносінах.
Па-трэцяе, у саюзе з князямі заходнерускіх зямель у гэты час знаходзіліся
князі літоўскія, якія мелі немалыя і добра ўзброеныя сілы.
37
Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001.
– с. 60.
38
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 50.
39
Гісторыя Беларускай СССР: у 5 т. Т.1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972 – с. 122.
40
там жа, с. 121.
21