Назад
План
Уводзіны..........................................................................................................................3
1. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель....................................................4
2. Эканамічныя і культурныя сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі
...........................................................................................................................................9
2.1. Развіцце гандлю...................................................................................................9
2.2 Культурныя сувязі.............................................................................................11
3. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі. Крыжацкая пагроза...........................13
4. Узаемаадносіны з татара-манголамі і літоўскімі пляменамі..........................20
4.1. Процістаянне татара-манголам......................................................................20
4.2. Адносіны з літоўскімі пляменамі...................................................................22
Заключэнне...................................................................................................................24
Спіс літаратуры...........................................................................................................25
Уводзіны
Старажытны перыяд гісторыі Беларусі займае вельмі важнае месца ў развіцці
беларускіх зямель. Менавіта ў гэты час на тэррыторыі Беларусі афармляюцца
першыя княствы з’яўляецца беларуская дзяржаўнасць. Становішча гэтых
княстваў неаднаразова змяняецца. Але як самастойныя, так і ў складзе Кіеўскай
Русі, яны вядуць складаную знешнепалітычную дзейнасць. Усё гэта не можа не
цікавіць цяпер сапраўднага патрыета Рэспублікі Беларусь, які жадае ведаць
гісторыю сваёй краіны з пачатку ўзнікнення дзяржаўнасці.
Між тым, як справядліва адзначае П. Дзмітрачкоў, праблема
знешнепалітычных умоў развіцця беларускіх зямель, у тым ліку і ў перыяд
ранняга сярэднявечча, у вучэбнай і навуковай літаратуры раскрыта недастаткова.
У асноўным аддаецца ўвага міжусобнай барацьбе, а таксама адносінам князёў з
Кіевам і Ноўгарадам. І гэта неабгрунтована, таму што старажытныя княствы
праводзілі больш складаную і разнастайную знешнюю палітыку.
Справа ўскладняецца тым, што гісторыя Беларусі Полацкага перыяду не мае
адной ці некалькіх пэўных крыніц. Уласныя летапісы, якія вяліся ў Полацку, а
таксама ў Менску і Тураве, не захаваліся. Таму для вывучэння матэрыялу па
гісторыі старажытнай беларускай дзяржавы мы звяртаемся да летапісных крыніц,
якія пісаліся ў Кіеве, Ноўтарадзе, Уладзіміры-Валынскім, Чарнігаве і іншых
гарадах. Гэта такія летапісы, як Іпацьеўскі, Ноўгарадскі 1-шы летапіс, якія
ўтрымліваюць «Аповесць мінулых часоў», «Павучэнне» Уладзіміра Манамаха
(утрымліваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе), Цвярскі летапіс, Маскоўскі летапісны
звод XV ст., Радзівілаўскі летапіс і інш. Важнымі і цікавымі з'яўляюцца для нас
таксама звесткі В.Тацішчава, які трымаў у руках і рабіў выпіскі з арыгінальнага
полацкага летапісу (так званы летапіс Яропкіна, які загінуў, як мяркуюць, у 1812
г.). Першакрыніцай з'яўляецца таксама «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латыша, якая
ахоплівае падзеі 1186 — 1225 гг. і фрагментарна распавядае пра барацьбу палачан
з крыжакамі. Да першакрыніц таксама адносяцца гандлёвыя дагаварныя граматы
Полацка, Смаленска, Віцебска з Рыгаю, ганзейскімі гарадамі першай паловы XIII
ст.
З усімі гэтымі крыніцамі для мяне магчыма было азнаеміцца праз цытаты з іх
у гістарычнай літаратуры сучаснага перыяду. Гэта манаграфія Л.Аляксеева,
прысвечаная Полацкай зямлі, кнігі Э.М. Загарульскага, М. Ермаловіча, артыкул
П. Дзмітрачкова і некаторыя іншыя матэрыялы з падручнікаў і энцыклапедый.
3
1. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель
У IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі,
пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія
складаліся з валасцей, былых радавых абшчын.
Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама
неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў,
печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і
магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю.
Кіеўская Русь - гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. Сучасныя гісторыкі
пішуць аб адносна адзінай дзяржаунай структуры Кіеўскай Русі ў канцы X—XI
стагоддзяў, якая ў першай палове XII стагоддзя канчаткова распалася на
самастойныя княствы. Яна характарызуецца як сярэднявечная федэрацыя з
пэўным саюзам адносін паміж князямі на пачатках сюзеранітэта-васалітэта. 3
пункту гледжання дзяржаўнай арганізацыі Кіеўская Русь складалася з розных
тэрытарыяльных
адзінак. Гэтыя ўтварэнні вядомы пад назвай «воласць», «зямля»,
«вобласць».
Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай
дзяржавы?
На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы.
Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае,
Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.
Самым магутным і значным княсвам з усіх, якія існавалі на тэрыторыі
Беларусі ў X—XIII стст., з’яўлялася Полацкая зямля, гістарычным ядром якой
было племя иное княжанне крывічоў-палачан больш ранніх часоў.
Полацкая зямля размяшчалася ў паўночнай Беларусі, уключаючы Віцебскую
вобласць і паўночную палову Менскай. На паўночным захадзе ўладанні полацкіх
князёў прасціраліся па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны (Даугавы), дзе
знаходзіліся гарады Кукенойс і Герсіка, да Рыжскага заліва.
Падчас ўтварэння Полацкай зямлі вялікая роля належала геаграфічнаму,
этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам. Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VIII
—X стст. ішлі дзяржаваўтваральныя працэсы і фарміравалася ядро Полацкай
зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў. У першую чаргу да іх адносяцца
разгалінаваная рачная сетка, вялікая колькасць азёр і хваёвыя лясы. Ворныя землі
на месцы гэтых лясоў былі асабліва ўрадлівымі. Акрамя таго, у гэтай зоне значна
цяплей і больш вільготна, снежнае покрыва з’яўляецца пазней і, наадварот, на 15
—20 дзён раней, чым на іншых беларускіх землях, сыходзіць снег і на 7 —12 дзён
раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы
1
.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб’яднанне ўсходнеславянскіх
зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне.
Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім
1
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 35.
4
цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX - X стст., займала ўсю Паўночную Беларусь i
межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе са Смаленскай, на
поўдні з Турава-Пінскай, на захадзе з землямі літоўска-латышскіх плямён.
Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі
цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка
Магілёўскай.
Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных
утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе
Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала
палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў
праз яго тэрыторыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да
незалежнасці.
У летапісе Полацк залічаны да гарадоў, дзе «седяху велиции князи, под
Олгом суще» ў апавяданні пра яго паход на Канстанцінопаль у 907 годзе.
Упамінанне тут пра Полацк пацвярджае, што полацкая знаць і мясцовыя князі
дзейнічалі, абапіраючыся на кіеўскага князя
2
.
Полацк у пачатку X стагоддзя можна разглядаць як саюзніка Кіева. Горад на
рэчцы Палата ў перыяд фарміравання старажытнарускай дзяржавы падтрымліваў
кантакты з Кіевам. Даніна, што ішла ў Полацк ад грэкаў, выкарыстоўвалася на
ўтрыманне полацкай дружыны, якая прымала ўдзел у гэтым удалым паходзе.
У апошняй трэці X ст. у Полацку сядзеў незалежны ад Кіева і Ноўгарада
князь Рагвалод. Яго зусім выключнае становішча сярод іншых княстваў летапісец
падкрэсліў словамі «трымаў Полацкую зямлю і правіў ей»
3
.
Гэта сведчыць пра самастойнасць Полацка. Некаторыя даследчыкі
сцвярджаюць, што Полацк з сваёй воласцю з’яўляўся горадам-дзяржавай.
Горадам-дзяржавай таксама называюць Тураў
4
Адносіны паміж Кіевам і Полацкам часта ўскладняліся ў XI ст. Полацк
сапернічаў з Ноўгарадам і Смаленскам за суседнія раёны. Калі ў першай палове
XI ст. кіеўскія князі яшчэ стрымлівалі імкненне полацкага князя да адасаблення,
дык у другой палове становішча змянілася і полацкі князь зрабіўся асноўным
сапернікам Кіева.
Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава
Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды,
Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 — 1101).
Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні
Полацкага княства ад Кіеўшчыны.
3 60-х гадоў XI ст зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не
сціхае да самай смерці Усяслава. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе
ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з
Сафійскага сабора. У адказ тры браты Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад
аб’ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апыніўся на іх
шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі
2
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993. – с. 93.
3
там жа, с. 94.
4
там жа, с. 94.
5
далей па Нямизе и тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка
1067 г. «бачыла» на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар «Слова пра паход
Ігаравы» пісаў: «На Немизе снопы стелют головами, молотят цепами булатными,
на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немиги кровавые бреги не житом были
посеяны, а костьми сынов русских»
5
. Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы
праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.
Полацкія князі настойліва намагаліся пашырыць свае ўладанні, у першую
чаргу, за кошт выгадна размешчаных тэрыторый, здаўна заселеных крывічамі.
Перыядычныя спробы паўднёварускіх князёў прымусіць Полацк і Менск
падпарадкоўвацца ўладзе Кіева прыводзілі да ваенных сутычак.
3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся
Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады. Пасля смерці
Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія
потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў:
Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае,
Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў
заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.
Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было
Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур.
Пасля княжання Святаполка Акаяннага (988—1015), як называлі яго
летапісцы, Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад
Кіеўскай Русі. Уладзімір Манамах, знаходзячыся ў Кіеве з 1113 да 1125 года,
трымаў Тураў у залежнасці ад сябе і вёў бараць-бу з Менскім князем Глебам.
У XII ст. Тураўская зямля разам з Кіевам пераходзіла то да суздальскіх, то да
валынскіх князёў. У 50-ыя гады XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў
ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Гарады Мазыр і Брагін
заставаліся за Кіевам. Тураўская зямля сама падзялілася на ўдзельныя княствы
Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя. Дробныя княствы трапілі ў
залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў.
На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя
княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла
сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель
княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага,
Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-
Валынскага княстваў. Першае, пасля смерці Усяслава, распалася Полацкае
княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай
дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх
землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх
былі даволі моцныя. Так, у 60 –70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі
ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежалі ад галіцка-
валынскага князя.
Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй.
5
Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001. –
с. 55.
6
У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь
Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір
Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на
Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь Манамах перадаў Смаленску. У 1119
г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх
уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.
У сярэдзіне XII ст. спробу аб’яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў
мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў
Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі
ў «вялікае патрэбе». Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк.
У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей.
Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да
сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі
ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па
пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што
раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба
перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага
спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і
прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой
феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель.
Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту
гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай
вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У
якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. «Менавіта ў Полацкай
зямлі, сцвярджае ён, раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён
раней і закончыўся»
6
.
Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў
Турава-Пінскім княстве. I хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе
выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх
дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш
звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага
галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы
ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.
Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на
думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой «выпала
гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і
балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву».
У Верхнім Панямонні найбольш старажытнымі гарадамі з’яўляюцца
Наваградак (Навагрудак) і Ваўкавыск, жыццё ў якіх зарадзілася ў канцы X
стагоддзя. Амаль адначасова на правым беразе Немана пры вусці Гараднічанкі
ўзнік пасёлак, відаць, ваеннага прызначэння, які паклаў пачатак гораду Гародня
(Гродна). Тут існавалі яшчэ гарады Слонім, Турыйск, магчыма, Вавярэск
Такім
6
Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. с. 11
7
чынам, у Верхнім Панямонні (так званая «Чорная Русь») узніклі Гарадзенскае,
Наваградскае, Ваўкавыскае, Слонімскае ўдзельныя княствы. У летапісе названа
яшчэ Свіслацкае княства.
8
2. Эканамічныя і культурныя сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі
2.1. Развіцце гандлю
3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з
многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі
абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія
часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Смаленску, Луцку, Полацку.
Паміж насельніцтвам паўночна-заходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі
плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя
сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы
экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя
ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты)
7
.
Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам,
куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў. Развіццю гандлю ў
значнай ступені садзейнічала раз вітая сістэма рэк, якія з’яўляліся
асноўнымі сродкамі 'зносін. Былі і сухапутныя дарогі.
У XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы, якія, як і
смаленскія, павінны былі плаціць «по две гривны кун от берковъска вощанаго»
8
.
Гэта плата была болыш высокая, чым тая, якую плацілі мясцовыя купцы
жыхары Ноўгарада і Ноўгарадскай зямлі. Гэтым, трэба думаць, ліквідавалася
канкурэнцыя. Шмат тавараў ыта, пшаніца, агародніна, віна, прыправы)
дастаўляліся ў Ноўгарад праз Полацк і Віцебск транзітам. Вядомы выпадкі, калі
наўмысная іх затрымка ставіла Ноўгарад у цяжкае становішча: у 1141 г.,
напрыклад, на працягу дзевяці месяцаў «ни жито к ним не идще ни откуда же»; у
1167 г. «съложишася на Новъгородъ Андреи съ смолняны и съ полоцяны, и пути
заяша, и сълы изъимаша новгродъския вьсьде, вести не дадите Кыеву»
9
.
Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р. Свіслач,
Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада
падыходзілі прытокі Віліі, якая ўпадала ў Нёман. Са шматлікімі гарадамі Менск
злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI XIV
стст. былі знойдзены ўпрыгажэнні з бурштыну, што здабываўся на берагах
Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана ў
ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў:
флаконы і кубкі, шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана,
некаторыя прадметы ўзбраення і інш.
Тураў таксама меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным
7
Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі ў 2-х частках. Ч. 1, Мн.: Вышэйшая школа, 2001. –
с. 57.
8
Гісторыя Беларусі/А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд.
А.Г.Каханоўскага. — Мн.:"Экаперспектыва", 1997. – с. 56.
9
там жа, с. 56.
9
Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню,
быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова
развіваліся жалезаапрацоўчае, ювелірнае, кастарэзнае, дрэваапрацоўчае.
шавецкае, ганчарнае рамёствы.
Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з'яўлялася водным шляхам на Захад,
Заходні ўплыў адчуваўся ў Тураве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна,
Нёман і Прыпяць.
На тэрыторыю Беларусі траплялі рамесныя вырабы з іншых зямель і гарадоў.
Волжскім шляхам прывозіўся для вырабу грэбняў самшыт, які расце ў лясах
Каўказа. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць аб дастаўцы з Полацка ў Ноўгарад
воску
10
.
Да сярэдзіны XIII ст. па Дняпры і яго прытоках адзначана рэгулярнае
паступленне ў Заходнюю Русь вырабаў кіеўскіх шкларобаў: посуду, аконнага
шкла, шкляных бранзалетаў, белаглінянага посуду, пакрытага зялёнай палівай.
3 Кіева ж прывозіліся і розныя нрадметы, звязаныя з хрысціянскім культам:
энкалпіёны (крыжы-складзені), каменныя і розныя нацельныя іконкі. Кіеўскія
ювелірныя майстэрні пастаўлялі каштоўныя, пакрытыя эмаллю ўпры-гожанні з
золата і серабра.
3 Валыні прывозілі шыферныя прасліцы для верацён. У адным толькі Мінску
іх знойдзена звыш тысячы. У Тураве выяўлены прывазныя чырвонашыферныя
саркафагі
11
.
Сродкамі знешняга гандлю задавальнялася патрэба ў каляровым металс. 3
Прыбалтыкі паступаў бурштын і некаторыя вырабы з бронзы.
Вырабы паўднёварускай вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкляных
бранзалетаў (хаця некаторая іх частка выраблялася і ў гарадах Беларусі
Полацку, Віцебску, Друцку), пацерак, пярсцёнкаў, посуду. 3 паўночнага
Прычарнамор'я даходзілі на Беларусь амфары з віном і алеем. Вялікая колькасць
гэтага посуду сабрана ў Навагрудку, ёсць ён у Мінску, Полацку, Віцебску, Брэсце
і інш
12
.
3 Каўказа па волжска-дняпроўскаму шляху прывозілі грэцкі арэх і самшыт,
грэбені з якога знойдзены ў многіх старажытных гарадах Беларусі.
Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не
толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як
вядома, вялікі водны шлях «з вараг у грэкі» (Балтыйскае мора Нява
Ладажскае возера Волхаў возера Ільмень Ловаць Днепр Чорнае
мора). Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: «Русы купцы, а
яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны
славян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сталіцы Іціль, да Багдада і тут
прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, а таксама мячы». На Русь прывозіліся
дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш
13
.
3 далёкіх краін у гарады наступалі каляровыя і высакародныя металы,
10
Нарысы гісторыі Беларусі. У 2 частках. Ч. 1. Мн.: Беларусь, 1993. – 91..
11
Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ-ХІІІ стст. – Мн., 1998 - с. 177.
12
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – с. 260.
13
там жа, с. 57.
10
неабходныя для рамесніцкіх вырабаў. У IX—X стст. імпарціраваліся арабскія
манеты-дырхемы, а ў XI ст. асноўным экспарцёрам манетнага серабра
дынарыяў — былі Германія і Англія.
Для феадальнага двара з Візантыі і Бліжняга Усходу зрэдку дастаўляліся
прадметы раскошы — каштоўныя каляровыя тканіны (павалокі), шкляныя
пасудзіны тонкай мастацкай работы, распісаныя золатам і эмаллю, грэцкія арэхі.
Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. Фрагмент шыкоўнай шоўкавай вопраткі,
вышытай залатымі ніткамі, знойдзены ў Мінску. Нават з далёкага Індыйскага
акіяна траплялі на Беларусь рэчы. Гэта ракавінкі кауры, што ішлі на аздобу
маністаў. Яны знойдзены ў Гродне, Полацку і Віцебску. Цікавая знаходка
выяўлена ў Ваўкавыску рэшткі касцей паўліна, знойдзеныя ў пласце XII ст.
Радзімаю гэтых дзівосных істот з’яўляюцца астравы Цэйлон і Суматра.
Несумненна, што такая рэдкая для нашых краёў птушка магла належаць вельмі
заможным людзям — князю або знаці
14
.
Магчыма, з Ноўтарада або з Прыбалтыкі ці праз Польшчу ў гарады Беларусі
тралілі тавары заходнееўрапейскай вытворчасці. Так, у Навагрудку знойдзены
бронзавы кубак XII ст., які паходзіць з Самбіі, і залаты пярсцёнак з лацінскім
надпісам (XIII—XIV стст.). У Гродне сярод старажытнасцей Барысаглебскай
царквы выяўлены бронзавы рукамыйнік-вадалей у выглядзе ўзброенага конніка
(Ніжняя Саксонія, першая палова XIII ст.). У Ваўкавыску знойдзена наверша з
косці маржа ў выглядзе галавы льва, які паглынае чалавека (Паўднёвая Германія,
другая палова XII ст.), у Мінску абломак касцяной лыжачкі для прычасця ў
выглядзе фігуркі святога з рогам (Францыя, XII ст.), зброя скандынаўскага
паходжання (мячы, шлем) знойдзена ў некаторых гарадах Панямоння і ў
Полацку
15
.
У Візантыю і Заходнюю Еўропу гарады Беларусі пастаўлялі найперш дарагія
футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю,
замкі, разную косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў,
пра што іншым разам згадваюць пісьмовыя крыніцы. Каляровыя і высакародныя
металы траплялі ў Беларусь толькі прывазным шляхам у выніку гандлёвага
абмену. Пра добра наладжаны гандаль сведчаць знаходкі ў гарадах і ў некаторых
пахаваннях ручных вагаў, бязменаў, гірак-разнаваг. У Мінску знойдзены бязмен,
якім можна ўзважыць грузы да 8 пудоў
16
.
У цэлым гандаль у IX —XIII стст. развіваўся ва ўмовах абмежаванай
патрэбнасці ў прывазных таварах.
2.2 Культурныя сувязі
Культурныя сувязі беларускіх зямель азначанага перыяду перш за ўсё
характэрызуюцца распаўсюджаннем на іх тэрыторыі хрысціанства.
Хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло з Візантыі. Пры ўсёй
14
Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь. – Мн., 2000. – с. 260.
15
там жа, с. 260-261.
16
Загарульскі Э.М. Заходняя Русь. ІХ-ХІІІ стст. – Мн., 1998 - с. 178.
11