Мінск: Нац. iн-т адук., 2010. — 12 с.
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для X – XI класаў
агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму навучанне арфаграфіі
беларускай мовы павінна арыентавацца на пераадоленне міжмоўнай
інтэрферэнцыі, у прыватнасці на размежаванне фанетычнага прынцыпу
беларускага правапісу і марфалагічнага прынцыпу рускай арфаграфіі.
Мэта прапанаваных факультатыўных заняткаў заключаецца ў павышэнні
арфаграфічнай пісьменнасці вучняў, развіцці культуры пісьма.