Эсэ, 11 с. Крыніца: Васіль Быкаў. Выбраныя творы. Менск, «Беларускі
кнігазбор», 2004.
"Больш за сорак гадоў мы жылі па хранометру Васіля Быкава. Ягоныя
аповесці з'яўляліся ў друку з дзівоснаю рэгулярнасцю, якая нагадвае
звышдакладную працу астранамічнага гадзінніка. Што ляжыць у аснове
гэтае працы? Талент? Самадысцыпліна? Сумленне, «абсалютна
нязменнае, - паводле слоў Эрнеста Хемінгуэя, - як метр-эталон у
Парыжы»? Мусібыць, і тое, і другое, і трэцяе разам. А яшчэ нешта
ўласна быкаўскае - адчуванне сябе ў гісторыі і гісторыі ў сабе. Яго
творы, у тым ліку і творы апошніх гадоў жыцця, былі надзвычай
своечасовыя, чаканыя."