Эсэ, 21 с. Крыніца: Кузьма Чорны. Выбраныя творы. Мінск,
«Беллітфонд», 2000.
"Літаратурная крытыка 20-х гадоў, калі Кузьма Чорны толькі-толькі
ўваходзіў у свет прыгожага пісьменства, прадказвала яму будучыню
«беларускага Дастаеўскага». Яна, напэўна, трымала пры гэтым у
памяці словы Максіма Гарэцкага, сказаныя яшчэ ў 1914 годзе:
«Скранулася Беларусь, узварухнуліся яе спрадвечныя імшары, і я з
вялікай надзеяй жду беларускіх Дастаеўскіх, Ул. Салаўёвых і т.п.».
Адам Бабарэка, выдатны крытык, сябар Чорнага па літаратурнай
суполцы «Узвышша», называў яго стваральнікам «першага беларускага
рамана» і ні на шэлег у гэтым не перабольшваў, бо іншыя раманы
(Я.Коласа, Ц.Гартнага, Ядвігіна Ш.) былі няскончаныя на той час."