З збораў Нацыянальнага Музэю Літоўскай Рэспублікі ў Вільні №42
Нью-Ёрк, 1995. Сярод усіх ведамых дагэтуль помнікаў пісьменства беларускіх татараў, створаных у беларускай мове на графічнай аснове арабскага альфабэту, прапанаваны тут увазе рукапіс вылучаецца сваёй унікальнасцю. Сярод дзясяткаў кітабаў, тэфсіраў, хамаілаў і зборнікаў іншага роду, ён адзіны прадстаўляе жанр слоўніка-размоўніка, практычна-дыдактычнага дапаможніка, значэнне якога выходзіць за межы замкнёнай этнарэлігійнай супольнасці беларускіх татараў. І, сапраўды, гэты слоўнік, які налічвае ў сабе каля 1000 лексічных адзінак у кожнай з 2 частак - беларускай і турэцкай - можна лічыць адною з першых лексікаграфічных прац ў гісторыі новай беларускай мовы.