Вараніноўскі вучэбна-педагагічны комплекс Быхаўскага р-на
Магілёўскай вобл, настаўнік Ала Зеляпужына, па 20 старонак, 2010 г.
«У сваёй працы, выкарыстоўваючы камп’ютар, імкнуся захапіць дзяцей
чытаннем, прыцягнуць да вывучэння табліцы множання і г.д. А для
адпрацоўкі ведаў па беларускай мове амаль нічога немагчыма знайсці.
Таму вырашыла сама асвоіць алгарытм стварэння камп’ютарных
трэнажораў. Атрымаліся даволі цікавыя і карысныя трэнажоры для
адпрацоўкі ведаў па тэмах «Назоўнік», «Прыметнік», «Дзеяслоў» для 3
класа рускамоўных школ. Дзеці з задавальненнем займаюцца на іх як у
школе, так і дома. А ведаючы, што дзіця без прымусу лішні раз
паўторыць патрэбны яму матэрыял, атрымліваеш вялікае задавальненне
ад працы».