Мінск: БДУ, 2007. — 37 с.
Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў факультэта журналістыкі.
Вучэбна-метадычны комплекс арыентаваны на фарміраванне прафесійных
навыкаў, уменняў лінгвістычнай арганізацыі тэкстаў СМІ і прызначаны
забяспечыць самастойную работу студэнтаў факультэта журналістыкі па
засваенні раздзела Сінтаксіс курса Сучасная беларуская мова. Згодна
з праграмай дысцыпліны Сучасная беларуская мова (Іўчанкаў В.І.,
Мн., 2005 г.) падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю
прадугледжвае развіццё маўленчай кампетэнтнасці, неабходнай для
прадуктыўнай вытворчасці разнажанравых тэкстаў адпаведнай
камунікатыўнай зададзенасці.