Мінск: Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 15 с.
Прызнанне мовы найгалоўным інструментам інфармацыйнага ўздзеяння,
асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў рэспубліцы, павышэнне
матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад устаноў
адукацыі падрыхтоўкі спецыяліста з камунікатыўна развітымі
навыкамі, які на дастатковым узроўні мог бы наладжваць зносіны на
роднай мове ў прафесійна-справавой сферы. Праграма па
курсу«Беларуская мова. Прафесійная лексіка», які вывучаецца на
трэцім годзе навучання, распрацавана ў адпаведнасці са стандартам
па цыклу гуманітарных дысцыплін у сістэме сярэд-няй прафесійнай
адукацыі Рэспублікі Беларусь. У аснову праграмы пакладзены
сітуацыйна-камунікатыўны прынцып, арыентаваны на перспектыўную
запатрабаванасць атры-маных маўленчых навыкаў. Камунікатыўныя тэмы
і неабходны для іх забеспячэння моўны матэрыял, на базе якога і
ажыццяўляюцца ўсе віды маўленчай дзейнасці, вызначаюцца паводле
будучай спецыялізацыі навучэнцаў і профілю навучальнай установы