Выданне для досуга. — У дзвюх частках. — Мазыр: ІП Фядосенка, 2015.
— 52 с.
Ты ўжо пачаў знаёмства з Краінай беларускай мовы. Кожны новы дзень
табе прыносіць многа адкрыццяў. Другі год ты вывучаеш родную мову,
яе гукі і літары, знаёмішся з новымі словамі. Але многа нязведанага
чакае яшчэ цябе наперадзе. «Займалачка» дапаможа табе ў гэтым. Цябе
чакае працяг падарожжа па Краіне беларускай мовы. У добры шлях табе
з добрым настроем, мой дарагі сябар!