Мінск : Харвест, 2014. — 304 с.: мал. — (Неизвестная история). —
ISBN 978-985-18-2703-5
Гэтая кніга дасюль заставалася невядомай чытачам на Беларусі. I
вось прыйшоў час выправіць такую загану. Нягледзячы на тое, што
сваё даследаванне Вацлаў Панудэвіч выканаў 60 год таму, яно
па-ранейшаму мае значную каштоўнасць для суайчыннікаў. У першую
чаргу гэта тычыцца пераканаўчага доказу ім таго факту, што ліцвіны
(продкі цяперашніх беларусаў) і жамойты (продкі цяперашніх
летувісаў) былі рознымі народамі, якія гаварылі на розных мовах,
жылі на розных землях, мелі розныя культурныя традыцыі.