Фальклор.-этнаграф. зб. — Нясвіж: Нясвіжская ўзбуйненая друкарня
імя С. Буднага, 2012. — 272 с.
У кнізе прадстаўлены архіўныя і экспедыцыйныя запісы
фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў Нясвіжчыны, ахарактарызаваны
рэгіянальна-лакальныя асаблівасці фальклорна-этнаграфічных і
міфалагічных з’яў, прааналізаваны вобразна-выяўленчыя магчымасці
народна-песеннай спадчыны. Зварот да вытокаў народнай мудрасці
дазволіць чытачу больш глыбока ўсвядоміць і асэнсаваць самабытныя
духоўныя скарбы продкаў, пазнаёміцца з іх уяўленнямі пра навакольны
свет. Гэта выданне будзе карысным і цікавым для работнікаў устаноў
культуры, этнографаў, фалькларыстаў, настаўнікаў, студэнтаў і
школьнікаў, для ўсіх аматараў традыцыйнай культуры беларусаў.