Метадычны дапаможнік для настаўніка пачатковай школы. — Мн.:
Бервіта, 1997. — 160 с.
Малодшы школьны ўзрост — гэта перыяд развіцця дзіцяці, калі
закладваюцца асновы лагічнага мыслення. Настаўнік павінен ужо на
пачатковай ступені навучэння ствараць адпаведныя ўмовы для
своечасовага фарміравання і далейшага эфектыўнага развіцця
лагічнага мыслення вучняў. Асобая роля ў гэтым плане належыць
матэматычнаму матэрыялу.