Брэст: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, 2011. — 28
с.
Праграма ўступнага экзамену ў магістратуру складзена ў адпаведнасці
са зместам і аб’ёмам абагульняючага курса Гісторыя беларускай
літаратуры, які вывучаецца ва ўніверсітэтах класічнага тыпу. Яна
акрэслівае ўзровень падрыхтаванасці, неабходны для ўключэнння
спецыяліста-філолага ў даследванне літаратурна-мастацкага працэсу.
Змест праграмы магістэрскага экзамену па курсе Гісторыя беларускай
літаратуры грунтуецца на аснове базавай вучэбнай праграмы,
створанай кафедрай беларускага літаратуразнаўства ў 2004 годзе,
тыпавой вучэбнай праграмы Гісторыя беларускай літаратуры XX - пач.
XXI ст., створанай у БДУ (2006 г.). У праграму уключаны таксама
пытанні па фальклоры, тэорыі літаратуры і гісторыі літаратурнай
крытыкі. У сувязі з гэтым прад’яўляюцца наступныя патрабаванні да
ведаў і ўменняў будучых магістрантаў.