Мінск : БДУ, 2010. — 335 с.
У манаграфіі раскрываюцца асаблівасці фармальна-семантычнай
адаптацыі французскіх запазычанняў (галіцызмаў) да беларускай
моўнай сістэмы. Выяўляюцца тыя зрухі, якія адбываліся ў семантычнай
структуры гэтых слоў на глебе беларускай мовы ва ўзаемасувязі з яе
спрадвечнай лексікай, паказваюцца словаўтваральныя магчымасці
галіцызмаў у сучаснай беларускай мове. Праводзіцца
лексіка-семантычная класіфікацыя французскіх запазычанняў і
размеркаванне іх па сферах функцыяніравання. Кніга прызначана для
навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў, а
таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі міжмоўных кантактаў.