Мінск, 2006. - 976 с.
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру
(больш за 50 000 словаў). Унівэрсальны характар дазваляе
выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай
камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасьць, слоўнік
дапаможа карыстальніку перакласьці нямецкія тэксты размоўнага,
грамадзка-палітычнага і літаратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца
шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым
дасьледчыкам.