Віцебск, 1925. — 57 с.
Адна з першых спроб стварэння перакладнога беларуска-рускага
слоўніка, разлічанага на шырокае кола чытачоў. Як адзначаў сам
аўтар у прадмове да выдання, "Краязнаўчая праца ў апошнія часы
шырока развінулася. Каб яна была больш продукцыйнаю патрэбна
дасканалае веданьне мясцовай, беларускай мовы, чаго яшчэ не хапае
«усходне--беларускай» інтэлігэнцыі і не адно ў краязнаўчай працы, а
й наагул. Пакуль гэта веданьне будзе здабыта патрэбна мець пад
рукою справачнік. Для задаваленьня першапачатковае патрэбы у ём і
складзены гэты слоўнічак на падставе беларускае навуковае
тэрмінолёгіі, ранейшых слоўнікаў і найноўшай літаратуры. Дзякуючы
матарыяльнай дапамозе Акруговага Аддзяленьня Саюзу Працаўнікоў
Асьветы і сяброў Таварыства Краязнаўства апошняе змагло яго выдать.