Бібліяграфічны паказальнік. — Пад рэд. В.А. Сабалеўскай. — Мінск:
НББ, 2002. — 89 c.
Кніга з’яўляецца унікальным і незаменным элементам дзіцячай
субкультуры, сродкам сацыялізацыі дзяцей. Праз кнігу ажыццяўляецца
перадача ведаў, абмен інфармацыяй, якая неабходна для сацыяльнай
адаптацыі асобы дзіцяці, трансляцыя новым пакаленням культурных,
этычных норм і агульначалавечых каштоўнасцей. Працэс сацыялізацыі
здзяйсняецца пад уплывам шэрага фактараў праз выкарыстанне розных
крыніц інфармацыі, сярод якіх кнізе, бясспрэчна, належыць адно з
вядучых месц. Таму далучэнне дзяцей да кнігі і чытання, стымуляцыя
і падтрымка чытацкай дзейнасці з’яўляецца першараднай задачай
публічных бібліятэк, і ў першую чаргу дзіцячых. Вырашэнне
бібліятэкамі такой сацыяльна значнай для сучаснага грамадства
праблемы патрабуе фарміравання адпаведнага рэпертуару чытання
дзяцей, той яго часткі, якая прадстаўляе літаратуру, што спрыяе
культурнаму і духоўнаму самаразвіццю асобы падлетка, фарміруе яго
чытацкую і інфармацыйную культуру. Менавіта такая літаратура
складае ядро фонду бібліятэкі. Кніжнае ядро — гэта литературный
памятник мировых шедевров художественной и научной мысли*. Ядро
надае фонду неабходную цэласнасць, завершанасць, што дазваляе
паўнацэнна рэалізаваць яго педагагічную і асветную функцыі.