Мінск: Беларуская навука, 2008. — 366 с.
Чарговы том слоўніка ўтрымлівае этымалагічны аналіз беларускіх слоў
на літару С. Як і ў папярэдніх тамах, даследуецца гісторыя развіцця
лексікі беларускай мовы і яе суадносіны з лексікай іншых славянскіх
і неславянскіх моў. Разлічаны на філолагаў, літаратуразнаўцаў,
гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца сувязямі беларускай мовы з іншымі
мовамі.