Артыкул. 12 с. Крыніца: Кузьма Чорны. Выбраныя творы. Менск,
«Беллітфонд», 2000.
Вялікая беларуская моўная стыхія не толькі не загінула за час
шматвяковага нацыянальнага падняволення Беларусі, не толькі не была
праглынута моцнымі культурамі суседніх народаў, а захавала сваю
чыстату, скрышталявалася ў надзвычайнае багацце арыгінальных
формаў, служачы нават багатым матэрыялам для суседніх моўных
культур. Беларуская мова - мова беларускіх казак і песень,
фразеалогія народнае гутаркі, - гэта найглыбейшая самабытнасць і
хараство.