Упершыню твор надрукаваны ў чaconice "Полымя" 1950. № 11, 12).
Загаловак рамана, як i назвы яго частак — "Украдзенае маленства" i
"Вялікае скрыжаванне", — падводзяць чытача да асноўнага
трагедыйнага пафасу твора: гісторыя паставіла чалавецтва на вялікае
скрыжаванне, украла ў людзей маленства, сучаснасць i, відацъ,
будучыню. Кожны эпізод рамана напоўнены Вялікім Болем. Taкім
вялікім, што нават старая Нявадава хата "стала над жыщём, як помнік
над магілаю". Чаму так сталася, што "дзесяцігадовыя дзяўчаткi жалі
жыта, дванаццацігадовыя хлапчукi apaлi як мае быць, а
пятнаццацігадовыя самi вялi гаспадаркў"? Так i не знайшлi repoi
рамана спакою, толькi-толькi пачаўшы жыць пасля грамадзянскай
вайны, трапілi ў яшчэ больш чорную паласу Вялікай Айчыннай. На ўciм
мастацкім палатне ляжыць пячатка вялікай аўтарскай трывогi за
людскi лёс.