Мінск: Тэхналогія, 2009. – 255 с.
Рэгіянальны атлас складаецца з 365 лінгвістычных картаў, у тым ліку
90 фанетычных, 74 марфалагічных, 180 лексічных і 20 ізаглосных.
Гэтыя карты прысвечаны найбольш важным з'явам моўнай сістэмы
гаворак жыхароў паўночна-ўсходняй Брэстчыны. Вялікі фактычны
матэрыял выдання можа быць выкарыстаны пры выкладанні курсаў
дыялекталогіі, гісторыі беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай
граматыкі беларускай мовы для студэнтаў вышэйшых навучальных
устаноў, у распрацоўцы спецкурсаў і спецсемінараў, правядзенні
лекцый і практычных заняткаў. Праца будзе карыснай для навукоўцаў
пры стварэнні новых рэгіянальных дыялектных атласаў, пры складанні
праграм па вывучэнні беларускіх народных гаворак, пры параўнальным
даследаванні гаворак беларускай і іншых славянскіх моў, пры
вывучэнні фарміравання заходнепалескіх і гродзенска-баранавіцкіх
гаворак.