2-ое выд.— Мн.: Беларусь, 2001.— 208 с.: іл. — ISBN 985-01-0372-8.
Кніга дае асновы этнаграфічных ведаў пра беларускі народ (этнас) i
яго старажытную культуру. Першая частка знаёміць чытача з асноўнымі
даняццямі ў этнаграфіі, асаблівасцямі этнагенезу і этнічных
працэсаў на Беларусі, з яе геапалітычным становішчам і этнічнай
тэрыторыяй, а таксама з міжэтнічнымі сувязямі і стасункамі з
суседзямі (рускія, палякі, украінцы, літоўцы) і іншымі народамі
(яўрэі, татары, цыганы), што здаўна пражывалі на Беларусі.
Гісторыка-культурная спадчына розных краёў-рэгіёнаў адрозніваецца
багатымі фарбамі і паўстае перад намі як жывое дрэва, вечна
пульсуючая крыніца народнай творчасці і духоўнай энергіі. Асобная
ўвага ўдзяляецца беларускаму замежжу.
Кніга багата ілюстравана. Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца
гісторыяй і культурнай спадчынай народа, пойдзе на карысць і
студэнтам, гурткоўцам-краязнаўцам, вучням старэйшых класаў.