Мінск: Арт Гейзер, 1991. — 144 с.
Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд
ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства
назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя
падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз
гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас,
Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа
пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбух у
новай беларускай літаратуры абумоўлены грамадзкай сітуацыяй, што
склалася на той час у Беларусі. Спынімся на гэтым больш падрабязна.