Эсэ, 11 с. Крыніца: «Полымя», 1960, №1.
"Ёсць і такая задума: напісаць гісторыю мае дружбы з кнігай. Не
напісаўшы, цяжка пераканаць каго-небудзь, што гэта будзе цікава. А
пісаць пакуль што не хочацца: яшчэ ўсё баюся, што не здолею
адшалушыць ад значнага, патрэбнага для іншых, толькі сваё,
асабістае, вузкапрыватнае. Цяпер вось дакранаюся да той задумы з
першым, можа, наймацнейшым хваляваннем. Хачу пісаць пра Чэхава. Пра
пачатак нашай дружбы, пра маю сардэчную любоў. І не баюся, што я не
першы, нават не тысячны, - да гэтай крыніцы з гаючай вадою ніколі
няма чаргі: усе падыходзяць адразу."