Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. — 100 с.
Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN
5-341-00918-5. Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч.
Мэта слоўніка — дапамагчы тым асобам, якія хаця й маюць
элемэнтарна-тэарэтычнае або практычнае знаёмства з жывой беларускай
мовай, але яшчэ не зусім дакладна ўяўляюць сабе тое слоўнікавае
багацьце, якім валодае сучасная навукова-літаратурная беларуская
мова ў параўнаньні з расейскай. Гэты слоўнік падсумоўвае моўныя
пошукі 1920-х гадоў, рэеструючы найбольш вартыя гэтага новыя моўныя
знаходкі, як, напрыклад, матэрыялы зборнікаў Беларускае навуковае
тэрміналёгіі, выдадзеных Інбелкультам.