Мн.: Выд-ва Акадэмii навук БССР, 1963. — 352 с. (АН БССР. Ін-т
мовазнаўства імя Якуба Коласа).
"Дыялекталагічны атлас беларускай мовы" — першы атлас асобнай
нацыянальнай мовы сярод славянскіх народаў. У межах гэтага
фундаментальнага праекта распрацавана тыпалогія дыялектных з'яў
розных моўных узроўняў па пашырэнні (пучкі ізаглос), вызначаны
напрамкі распаўсюджвання фанетычных, граматычных і лексічных з'яў і
іх тыпаў, атрымана новая, больш дасканалая і дэталёвая
інтэрпрэтацыя групоўкі беларускіх гаворак. Створаны на аснове
франтальнага абследавання гаворак беларускай мовы, атлас з’яўляецца
дэталёвым здымкам стану беларускай народнай мовы сярэдзіны XX
стагоддзя, дакладным адбіткам таго, у якіх адносінах знаходзяцца
моўныя з’явы паміж сабой па будове, межах пашырэння і паходжанні,
ён упершыню ў славянскім мовазнаўстве прадстаўляе дыялектную мову
беларускага народа як цэлае, раскрывае яе фанетычную сістэму,
марфалагічную будову, лексічныя асаблівасці і сінтаксічную
структуру.
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак у 5 тамах» является продолжением лингвогеографического издания «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы».
«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак у 5 тамах» является продолжением лингвогеографического издания «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы».