Эсэ, 21 c. Крыніца: Янка Брыль. Выбраныя творы. Мінск, МФ
«Беллітфонд», 1999.
Янка Брыль - класік нацыянальнай літаратуры. Заняў ён гэтае
ганаровае месца не па афіцыйным загадзе і не з афіцыйнага дазволу.
Многія ягоныя творы сёння сталі хрэстаматыйнымі. Яны вывучаюцца ў
школе і ў вышэйшых навучальных установах. Яны ў беларускай
літаратуры, найперш у прозе, вызначылі, па сутнасці, стварылі,
вельмі яркую і глыбокую лірычную плынь. На канец дваццатага
стагоддзя плынь надзвычай перспектыўную. Яны, нарэшце, сталі
незаменным набыткам у духоўным жыцці нацыі і народа.