Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь. — Мінск. — 2013. — 27 с.
31 жніўня 2013 г. заканчваецца пераходны перыяд, вызначаны
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў
дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі,
зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года
(далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй
адукацыі павінны кіравацца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання
пісьмовай беларускай мовы.
З мэтай інфармавання настаўнікаў, вучняў і бацькоў пра заканчэнне
пераходнага перыяду ў пачатку навучальнага года ва ўстановах
агульнай сярэдняй адукацыі неабходна правесці педагагічныя саветы,
класныя гадзіны, бацькоўскія сходы. Акрамя таго, інфармацыю аб
завяршэнні пераходнага перыяду неабходна размясціць на
інфармацыйных стэндах у бібліятэках і фае ўстановы адукацыі.
Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных,
кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія
адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні
адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай
дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і
«Беларуская літаратура».