Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 13.08.2008
№65, 24 с.
Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы
ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь распрацавана з
мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў
агульнаадукацыйных установах і накіравана на ўзгодненую дзейнасць
педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснай і пісьмовай
мовы ў агульнаадукацыйных установах. Інструкцыя вызначае
патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў
агульнаадукацыйных устаноў, правядзення і праверкі настаўнікамі
навучальных і кантрольных работ, якія выкананы ў пісьмовай форме,
колькасць і прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і
афармлення сшыткаў, дзённікаў і класных журналаў, парадак
афармлення рэфератаў.