лесанарыхтоўкі і сплаў – 16,8, дрэваапрацоўчая – 16,1, папяровая – 7,
чыгуначная і рамонтныя майстэрні – 5,8, шкляная – 5,7, тэкстыльная – 4,8,
гарбарна-абутковая – 4,1, металаапрацоўчая – 3,8, запалкавая – 2,9 і г. д.
Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных
інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны
прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма "Фрыц Шульц" (Лейпцыг) вяла
лесараспрацоўку ў Бабруйскім павеце. Таварыства руска-амерыканскай
вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку "Арол". Руска-
бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку
"Дзвіна" ў Віцебску, на якой працавала 1,5 тыс. рабочых і г.д. Аб'ём
вытворчасці на прадпрыемствах, якія належылі замежным уласнікам і
замежным акцыянерным таварыствам за I900 – 1913гг. павялічыўся ў 11,6
раза.
Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі на момант
Сусветнай вайны вызначалі толькі фабрыкі і заводы. Многія фабрыкі і
заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі
сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Больш як палова ўсіх
працаздольных мужчын былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На
абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.)
прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы.
Інвесцыйныя прадпрыемствы таксама прыйшлося закрыць.
Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%.
Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка
павялічвалі прыбыткі.
----- Прычынамі першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1
жніўня) 1914 г., сталі прэтэнзіі Германіі на перадзел ужо падзеленага міру,
імперскія амбіцыі краін Траістага саюза і Антанты. Галоўнай была
супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і маладым драпежнікам-
германскім мілітарызмам, суперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву
на Балканах, а таксам спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад