Расіі і захапіць Польшчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. У канцы ХІХ -
пачатку ХХ стст. утварыліся два саюзы краін: Германія - Італія - Аўстра-
Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта).
------ Падставай для развязвання вайны з'явілася забойства ў Сербіі
наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. Сусветная вайна
працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле
няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн. чалавек. У вайне
ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек, г. зн. 75%
усяго насельніцтва зямнога шара.
Але ж з любога пункту гледжання гэта была захопніцкая вайна.
Беларусь заставалася галоўнай тэатральнай арэнай вайны. На пачатку
вайны ў беларускіх губернях было ўведзена ваеннае становішча. Тут
знаходзілася стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, штаб Мінскай
ваеннай акругі, штаб Заходняга фронту. Стаўка Вярхоўнага
галоўнакамандавання расійскіх войскаў знаходзілася спачатку ў Баранавічах,
а потым у Магілёве. Вярхоўным галоўнакамандуючым спачатку быў блізкі
сваяк цара, а потым сам цар. У Мінску кватараваў штаб Заходняга фронту,
месціліся іншыя штабы.
З лета 1915 г. значная частка Беларусі стала арэнай баявых дзеянняў. У
кастрычніку фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Паставы - Баранавічы -
Пінск. Каля паловы тэрыторыі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым
ліку Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Кобрын, Пінск, Навагрудак,
Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны. Гарады і мястэчкі былі перапоўнены
штабамі, шпіталямі, складамі і майстэрнямі па рамонту зброі. Афіцэры і
салдаты, пакліканыя з усёй Расіі, складалі большую частку дарослага
мужчынскага насельніцтва Беларусі. Яны цяпер уплывалі на лёс гэтага краю.
Вайна прынесла бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае
насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і
духоўныя каштоўнасці. У сувязі з наступленнем германскіх войскаў
велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. З Польшчы, Літвы і